24 красавiка 2024, Серада, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт патлумачыў, чаму для расейцаў так важная Змяіная выспа

7
Вайсковы экспэрт патлумачыў, чаму для расейцаў так важная Змяіная выспа

Гэта стратэгічна важны сусветны пункт.

Проста побач з выспай Змяінай праходзяць марскія камунікацыі, марскія гандлёвыя шляхі ад Адэсы да Басфора і далей да Міжземнага мора. Такім чынам, яна сёння з'яўляецца стратэгічна важным сусветным пунктам, які дае магчымасць Расеі ствараць глабальныя праблемы.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украина расказаў украінскі палкоўнік Сяргей Грабскі.

«Выспа Змяіная - гэта кавалак сушы ў Чорным моры, размешчаны насупраць вусця Дуная. Размяшчэнне на гэтай выспе сродкаў радыётэхнічнай або радыёэлектроннай выведкі дазваляе расейцам весці назіранне за тэрыторыяй Румыніі, дзе ўжо размешчаныя амерыканскія падраздзяленні. Гэта значыць, яны могуць весці выведку і здымаць усё, што тычыцца і амерыканскіх, і румынскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Румыніі», - распавёў ён.

Па-другое, як адзначыў вайсковец, размяшчэнне на востраве расейцамі сродкаў супрацьпаветранай абароны паляпшае становішча для дзеянняў іх флоту ў гэтай аперацыйнай зоне. Маючы такі стацыянарны пункт і радыёлакацыйнае назіранне, яны таксама могуць пашырыць аперацыйную зону для сваіх самалётаў.

«Па-трэцяе, размяшчэнне расейцамі на востраве якіх-небудзь ракетных сродкаў дазволіць ім кантраляваць усю марскую камунікацыю ў тым раёне і знішчаць усе караблі, якія будуць перасоўвацца ў гэтай зоне. Для чаго ім гэта трэба? На сёння кошты прадуктаў харчавання ў краінах Міжземнамор'я, якія залежалі ад нашага экспарту – Туніс, Лібан, Алжыр і г.д. – выраслі ўжо на 20%», – кажа Грабскі.

Са слоў экспэрта, блакуючы ўкраінскія марскія гандлёвыя шляхі і перавозку грузаў, Расея ўжо сёння міжнародным харчовым тэрарызмам уплывае на некалькі краін.

«Гэта значыць, уплыў Расеі становіцца глабальнай сусветнай пагрозай, аб чым ужо гавораць на самым высокім палітычным узроўні. Гэтыя пастаўкі Расеяй нарабаванай ва Украіне збажыны ў Сірыю таксама могуць быць выкарыстаныя ёю як інструмент вядзення гібрыднай вайны», - растлумачыў палкоўнік.

У той жа час Грабскі запэўнівае, што для марской аперацыі па перакідванні дэсанта ў расейцаў ужо няма флоту. А паветраная аперацыя на такую адлегласць - гэта недарэчнасць.

«Якія сілы і сродкі трэба падняць у неба, каб здзейсніць такую аперацыю! Да таго ж дэсантура можа дзейнічаць цягам 72 гадзін у атачэнні. Пасля гэтага да іх павінны падысці наземныя войскі. Гэта значыць, казаць аб рызыцы высадкі марскога або паветранага дэсанту можна толькі ў тым выпадку, калі расейцы здолеюць прарвацца праз Мікалаеў і падысці да Адэсы», - кажа палкоўнік.

Ён канстатуе, што УСУ ўжо амаль выключылі фізічную магчымасць высадкі Расеяй марскога дэсанту - у іх проста няма дастатковай колькасці караблёў.

«А паветраны дэсант - гэта каласальна рызыкоўна, бо яны не маюць такой колькасці паветраных суднаў, каб забяспечыць бесперапынную перакідку дэсанта. Яны могуць перакінуць з паветра 2-3 самалёты, не больш за адзін батальён. Астатняе трэба будзе высаджваць пасадачным спосабам і пад сталым агнявым абстрэлам. А нашы «стынгеры» і іншыя сродкі не дадуць ацалець ніводнаму самалёту, які рухаецца на тую тэрыторыю. І яны гэта выдатна ўсведамляюць», - рэзюмуе ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках