25 красавiка 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Баранс: Расейцы сталі лягчэйшай мішэнню для паспяховай украінскай контратакі

3
Генерал Баранс: Расейцы сталі лягчэйшай мішэнню для паспяховай украінскай контратакі

Акупантам давялося змяніць фокус наступу і пераарыентавацца на Данбас.

Афіцыйны Кіеў заявіў, што УСУ перайшлі ў контрнаступ у Харкаўскім кірунку і нават часткова выйшлі да дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Былы камандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі Вялікай Брытаніі сэр Рычард Баранс адзначыў, што правал расейскіх войскаў пад Харкавам з'яўляецца прадвеснікам паразы Расеі ў вайне, паведамляе belsat.eu са спасылкай на «ВВС».

Харкаў з'яўляецца адным з самых вялікіх гарадоў Украіны, у якім да вайны пражывала 1,4 млн чалавек. Пасля пачатку вайны горад быў у аблозе і частка жыхароў вымушана была выехаць ці хавацца ў метро. Расейскія вайскоўцы анансавалі захоп горада праз тыдзень пасля пачатку вайны. Цяпер сілы УСУ перайшлі ў контрнаступ на гэтым кірунку.

Генерал Баранс адзначыў, што няздольнасць Расеі захапіць Харкаў трэба расцаніць як прадвеснік паразы для краіны.

«Гэта была занадта вялікая задача для расейскіх вайскоўцаў. Іх войскі не валодалі дастатковай колькасцю жаўнераў, не мелі дастаткова волі і навыкаў, каб захапіць Харкаў», - заявіў Баранс.

Вайсковец адзначыў, што праз тое, што расейцы затрымаліся на ўскраінах горада, яны сталі больш лёгкай мішэнню для актыўнай і паспяховай украінскай контратакі. Расейцам давялося змяніць фокус наступу і пераарыентавацца на Данбас.

Аднак Баранс сказаў, што няўдача Расеі каля Харкава не азначае, што расейскае ўварванне раптам скончыцца найбліжэйшым часам. На думку генерала войскі РФ будуць засяроджвацца цяпер на Данбасе і каля Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках