29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае завод аўтаматычных ліній у Менску?

9
Што чакае завод аўтаматычных ліній у Менску?

Меркаванне аўдытараў.

ААТ «Менскі завод аўтаматычных ліній ім. Машэрава» скончыла 2021 год з чыстай стратай у суме амаль 1,5 млн рублёў. Аўдытары вынеслі заключэнне, у якім выказваюць «значныя сумневы ў здольнасці ААТ прадаўжаць сваю дзейнасць бесперапынна», паведамляе «ОфисЛайф».

Апроч іншага, аўдытары ўказалі на тое, што каэфіцыенты існай ліквіднасці і забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі не адпавядаюць нарматывам.

Пры гэтым за год чыстая страта завода крыху скарацілася: у 2020-м яна склала больш за 2,1 млн рублёў. Некаторыя цэхі прадпрыемствы выставілі на таргі.

Завод аўтаматычных быў створаны ў 1954 годзе, у 2011 годзе яго акцыянавалі. На ім вырабілі больш за тысячу камплектаў аўтаматычных ліній, 20 тысяч станкоў і іншага абсталявання. Кліентамі завода былі ВАЗ, ЗІЛ, ГАЗ, КамАЗ, МАЗ, МТЗ, БелАЗ і інш. - у тым ліку прадпрыемствы Баўгарыі, Югаславіі, Польшчы, Індыі, Турцыі, Бразіліі, Чэхіі і г.д.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках