29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытыя падрабязнасці перамогі УСУ на Луганшчыне

11
Раскрытыя падрабязнасці перамогі УСУ на Луганшчыне

Праціўнік хацеў зрабіць плацдарм у Белагораўцы.

У Белагораўцы на Луганшчыне расейскія акупанты, спрабуючы пераправіцца праз раку Северскі Данец, страцілі амаль 1 тысячу чалавек жывой сілы і амаль 100 адзінак вайсковай тэхнікі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай у відэазвароце ў Telegram.

«Тая ганебная аперацыя, якую яны правялі ў Белагораўцы, як паражэнне ў Луганскай вобласці, увойдзе ў гісторыю гэтай вайны Расеі супраць Украіны, бо амаль 100 адзінак тэхнікі там разбілі Узброеныя сілы Украіны, два батальёны загінулі ў іх там, а гэта амаль тысяча байцоў. «Некалькі пантонаў разбураныя. Усе спробы прарвацца, пераправіцца і зрабіць плацдарм у Белагораўцы, яны ўсе былі разбітыя, нічога ў іх не атрымалася», - сказаў Гайдай.

Пры гэтым ён зазначыў, што акупанты ад сваіх планаў не адмаўляюцца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках