29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску скароцяць колькасць аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў

14
У Менску скароцяць колькасць аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў

Як зменіцца расклад грамадскага транспарту?

У Менску на вяснова-летні перыяд зменіцца расклад грамадскага транспарту, паведамляе «Менсктранс».

Як растлумачылі ў дзяржаўным прадпрыемстве, карэктывы ў расклад некаторых маршрутаў былі ўнесеныя з надыходам вясенне-летняга перыяду і змяншэннем пасажыраплыні.

Так, пачынаючы з сённяшняга дня па буднях будзе выходзіць менш аўтобусаў на такія маршруты, як нумар 1, 6, 19, 20С, 25, 26, 29, 32С, 35, 38, 42, 50С, 54, 57, 61, 69, 71, 74С, 75, 84, 87С, 96, 98С, 107, 123, 127, 144С, 149, 159, 169.

Знізілася і колькасць тралейбусаў, якія курсуюць і па маршрутах нумар 10, 13, 19, 34, 40, 41, 57, 90. Трамваі нумар 9 і 11 таксама стануць ездзіць радзей.

Таксама на вясенне-летні перыяд некаторыя маршруты будуць увогуле скасаваныя. Зрэшты, перастане хадзіць аўтобус нумар 117С «ДС Чыжоўка - ДС Дражня» і нумар 128 «Каменная горка-4 - станцыя метро «Каменная горка», а таксама тралейбус нумар 63 «ДС Паўднёвы Захад - ДС Дружная».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках