Віктара Орбана пераабралі на пасаду прэм'ер-міністра Вугоршчыны
15- 16.05.2022, 18:13
- 5,194

ФОТА: GETTYIMAGES
Цяперашні тэрмін стаў для яго пятым.
Парламент Вугоршчыны 16 траўня пераабраў Віктара Орбана прэм'ер-міністрам краіны, паведамляе партал 24.hu.
Кандыдатуру Орбана падтрымалі 133 дэпутаты. Супраць выступілі 27. Пасаду прэм'ера Орбан займае з 1998 года. Цяперашні тэрмін стане для яго пятым.
Нагадаем, на пачатку красавіка ў Вугоршчыне прайшлі парламенцкія выбары. На іх партыя Орбана набрала амаль 68% галасоў і заняла 135 месцаў у парламенце са 199.