29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Тайвані ідуць камандна-штабныя вучэнні з імітацыяй атакі з боку Кітая

5
На Тайвані ідуць камандна-штабныя вучэнні з імітацыяй атакі з боку Кітая

Вайсковае кіраўніцтва Тайваня трэніруецца на прыкладзе супрацьстаяння УСУ расейскага войска.

На Тайвані пачаўся першы этап камандна-штабных вучэнняў з імітацыяй атакі войска Кітая. Пра гэта паведамляе South China Morning Post.

Паведамляецца, што першы этап вучэнняў запланаваны на пяць дзён. У вучэннях бяруць удзел аб'яднанае камандаванне вайсковых аперацый, а таксама штабы наземных, вайскова-паветраных сіл і вайскова-марскіх сіл.

Адзначаецца, што камандна-штабныя вучэнні з'яўляюцца часткай штогадовых вучэнняў Han Kuang.

Другі этап пачнецца 25 ліпеня. Тайваньскія вайскоўцы правядуць баявыя стрэльбы, між іншым будуць прымяняць ПЗРК Stinger і ПТРК Javelin, якія добра зарэкамендавалі сябе ў вайне Украіны супраць РФ.

Адзначаецца, што вайсковае кіраўніцтва Тайваня на прыкладзе супрацьстаяння УСУ расейскаму войску будзе адпрацоўваць адпор у выпадку агрэсіі Кітая.

Паралельна з камандна-штабнымі вучэннямі Узброеных сіл Тайваня авіяносныя ўдарныя групы ВМС Кітая праводзяць манеўры ў Ціхім акіяне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках