20 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль павялічыць здабычу газу

3
Ізраіль павялічыць здабычу газу

Жадае пазмагацца за еўрапейскі рынак.

Ізраіль нарошчвае здабычу прыроднага газу на шэльфе і імкнецца дасягнуць пагаднення аб пастаўках у Еўропу ў найбліжэйшыя месяцы.

Як паведамляе Reuters, на працягу наступных некалькіх гадоў краіна мае намер падвоіць здабычу - прыкладна да 40 мільярдаў кубічных метраў, пашыраючы бягучыя праекты і запускаючы новыя радовішчы.

Цяпер Ізраіль забяспечвае газам уласны рынак і праз лакальную сетку трубаправодаў экспартуе ў суседнія Егіпет і Іарданію, тады як большая частка дадатковага газу будзе прызначаная для Еўропы.

«Спадзяёмся стварыць адносна хуткі працоўны працэс і ўжо ўлетку дасягнуць Рамачнай дамовы... Спачатку гэта будуць невялікія аб'ёмы, і павольна, па меры росту аб'ёмаў вытворчасці і дастаўкі, (аб'ёмы) будуць павялічвацца», - сказаў кіраўнік міністэрства энэргетыкі Ізраілю Ліёр Шылат падчас нядаўняга візіту на сідравае судна ў Карышы, газавым радовішчы за 90 км ад узбярэжжа Ізраіля, якое павінна быць уведзенае ў эксплуатацыю сёлета.

Яго ўладальнік, лонданская кампанія Energean, нядаўна выявіла непадалёк больш радовішчаў.

Са слоў Шылата, такія пагадненні звычайна спачатку дасягаюцца паміж урадамі, а потым угоды завяршаюцца ў прыватным сектары. Рэальна гэта дапаможа Еўропе не раней за 2024 год, сказаў ён, не ўдакладніўшы, якія краіны патэнцыйна будуць прыцягнутыя.

Маршруты пастаўкі газу

Адзначаецца, што праблемай будзе выбар маршруту пастаўкі газу, для развязання якой неабходна арыентавацца ў палітыцы рэгіёна. Адным з варыянтаў можа быць экспарт у Еўропу праз заводы па звадкаванні газу ў Егіпце, а затым на поўнач праз трубаправоды, якія знаходзяцца на розных стадыях планавання. Таксама абмяркоўваецца плывучы завод звадкаванага прыроднага газу (FLNG), які дазволіць ажыццяўляць пастаўкі ў Еўропу непасрэдна з Ізраіля.

Іншыя варыянты ўключаюць газаправод Eastmed. Гэта амбіцыйны і дарагі праект, які злучыць газавыя радовішчы з кантынентальнай Еўропай, ці карацейшы трубаправод у Турцыю.

Транспартаванне праз Егіпет з'яўляецца самым хуткім шляхам у Еўропу, FLNG забяспечыць незалежнасць ад любой транзітнай краіны, а прамы трубаправод забяспечыць самы нізкі кошт для канчатковага спажыўца, але яго будаўніцтва зойме больш часу, заявіла газавая кансультантка Джына Коэн у справаздачы, пададзенай міністэрству замежных спраў Ізраіля і Еўрапейскаму парламенту.

«Ізраіль павінен дзейнічаць як мага хутчэй, бо акно для падпісання кантрактаў і ператварэння ў буйнога пастаўшчыка газу для Еўропы адкрыецца толькі на абмежаваны час», – сказала Коэн.

Нагадаем, Еўрапейскі звяз праз вайну Расеі супраць Украіны хоча спыніць пастаўкі газу з РФ, якія складаюць амаль 40 працэнтаў блакітнага паліва. Расея летась паставіла ў Еўропу амаль 155 млрд. кубаметраў газу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках