20 красавiка 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўчане масава вяртаюцца дадому

3
Харкаўчане масава вяртаюцца дадому

У горад ужо вярнулася амаль 600 тысяч чалавек.

У Харкаў за апошнія тыдні вярнуліся ўжо амаль 600 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў.

З ягоных слоў, толькі цягнікамі ў горад штодзень вяртаецца больш за дзве тысячы чалавек штодзень.

«Трэба забяспечваць транспартную лагістыку, каб людзі маглі дабірацца да работы. Улічваючы, што метро - адзін з самых бяспечных тыпаў транспарту, будзем працаваць над тым, каб у найбліжэйшыя тыдні яго запусціць», - расказаў губернатар.

Таксама трэба будзе развязваць пытанне пра размяшчэнне людзей, якія апошнія месяцы жылі ў метро і якім няма дзе жыць.

«Акрамя таго, ж жыхары Харкаўшчыны таксама вяртаюцца ў вызваленыя ад акупантаў тэрыторыі. Пакуль яшчэ працягваецца вельмі вялікая праца ў размінаванні», – напісаў Сінягубаў у Telegram.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках