24 красавiка 2024, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі цела аднаго з траіх дзяцей, якія ў сакавіку зніклі ў Смаленску

У Беларусі знайшлі цела аднаго з траіх дзяцей, якія ў сакавіку зніклі ў Смаленску

Пошукі яшчэ аднаго васьмігадовага хлопчыка працягваюцца.

У Беларусі знайшлі цела аднаго з траіх дзяцей, якія ў сакавіку зніклі ў Смаленску. Адбылося гэта 14 траўня ў месцы разліву Дняпра ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка. Яго асобу ўстанавілі па адзенні і антрапаметрычных звестках. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена, паведамляе следчае ўпраўленне СК РФ Смаленскай вобласці.

7 сакавіка ў Смаленску двое 8-гадовых братоў і 10-гадовы хлопчык пайшлі на шпацыр і зніклі. Іх бачылі на беразе Дняпра. Цела аднаго з братоў на наступны дзень у рацэ знайшлі вадалазы.

Пошукі яшчэ аднаго васьмігадовага хлопчыка працягваюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках