25 красавiка 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу ад імя Віктара Бабарыкі

7
Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу ад імя Віктара Бабарыкі
ВІКТАР БАБАРЫКА

У ёй пастаўленае пытанне перад КПЧ аб прызнанні абавязку дзяржавы вызваліць экс-банкіра.

Камітэт ААН правоў чалавека зарэгістраваў зварот ад імя Віктара Бабарыкі аб парушэнні ягоных правоў, уключаючы права на справядлівы суд.

«Гэта значыць, што сакратарыят КПЧ прызнаў адпаведнасць звароту крытэрам прымальнасці. Іншымі словамі, распачатая вядзенне паводле справы, і зварот будзе разгледжаны па сутнасці (а зараз КПЧ накіраваў яго ўладам Беларусі для адказу). Калі КПЧ пагодзіцца з нашымі довадамі, то яго пастанова не можа быць аспрэчаная нікім», - тлумачыць юрыст Дзмітрый Лаеўскі.

Зварот быў накіраваны ў КПЧ у лютым сёлета. Са слоў Лаеўскага, у ім пастаўленае пытанне перад КПЧ аб прызнанні парушэння правоў Бабарыкі, а таксама прызнанні абавязку дзяржавы вызваліць Бабарыку і ліквідаваць наступствы неправамернага асуджэння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках