25 красавiка 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік штаба абароны Вялікай Брытаніі: Украіна перамагае ў вайне

8
Начальнік штаба абароны Вялікай Брытаніі: Украіна перамагае ў вайне
ЭНТАНІ РАДАКІН

І не толькі на полі бою.

Самы высокапастаўлены вайсковы афіцэр Вялікабрытаніі, начальнік штаба абароны адмірал Энтані Радакін заявіў, што Украіна выйграе вайну і ўжо «гарантавала» сваё выжыванне. Пра гэта паведамляе BBC.

«Ясна, што Украіна выйграе, а Пуцін прайграе», - сказаў адмірал.

«Украіна перамагае, таму што вядзе экзістэнцыйную барацьбу за выжыванне… і яна выжыве», - сказаў Радакін, дадаўшы, што будучыня Украіны як незалежнай краіны цяпер гарантаваная.

Ён таксама сказаў, што перамога Украіны распаўсюджваецца значна далей за тое, што адбываецца на полі бою. Са слоў адмірала, Украіна знаходзіцца «на перадавой лініі абароны глабальных правілаў і глабальных каштоўнасцяў». Радакін назваў заяўкі Швецыі і Фінляндыі на ўступленне ў NATO «чарговымі перамогамі Украіны» ў вайне з Расеяй.

Ён таксама паведаміў, што прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан сказаў яму, што расейскі дыктатар Пуцін павінен зазнаць няўдачу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках