18 красавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады баяцца нападу Украіны і NATO

70
Беларускія ўлады баяцца нападу Украіны і NATO

Што адбываецца на паўднёвай мяжы.

На мяжы Беларусі і Украіны назіраецца актыўнасць беларускіх вайскоўцаў. Кіраўніцтва Узброеных сіл гаворыць пра абарону ад украінцаў і войскаў NATO.

Жыхары Гомельскай вобласці заўважылі брустверы і блокпасты ля мяжы, паведамляе «Радыё Свабода».

«На трасе Гомель-Чарнігаў за два кіламетры ад мяжы з Украінай збудавалі брустверы і паставілі БТРы. Пясок засыпалі - вазілі самазваламі. Там жа паставілі блокпасты, бетонныя блокі, так што праехаць можна толькі «змейкай». У тых, хто выязджае ў беларускія памежныя сёлы, правяраюць дакументы на мяжы. Правярае ДАІ. У бок Гомеля ехаў мужчына - вайскоўцы праверылі не толькі дакументы, але і багажнік», - распавёў гамяльчук.

Ён адзначыў, што вайскоўцы абазначылі сябе чырвоным скотчам.

Жыхарка Лоеўскага раёна распавяла, што ў некалькіх месцах - ля вёскі Баршчоўка Лоеўскага раёна і Пракісель Рэчыцкага раёна - да нядаўняга часу танкі былі замаскаваныя, «прыкапаныя». «Цяпер іх няма - зняліся і з'ехалі», - кажа ён.

Пра тое, што вайскоўцы вярнуліся ў Слонім, расказала маці аднаго з вайскоўцаў, які служыць у Слонімскай механізаванай брыгадзе і больш за месяц знаходзіўся на мяжы з Украінай, у Брагінскім раёне.

«На іх месца цяпер прыйшлі Сілы спецыяльных аперацый», - сказала маці жаўнера.

Тым часам першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Ігар Кароль расказаў гледачам дзяржаўнай тэлевізіі аб магчымых пагрозах з боку Украіны і краін NATO.

Ён не выключае «правакацый на мяжы».

«У Міжземным моры і на Балтыцы створаная ўдарная група носьбітаў крылатых ракет. На жаль, крылатыя ракеты - гэта не зброя для абароны, гэта зброя ў першую чаргу для нападу. Далёкасць дзеяння гэтых ракет дазваляе весці агонь па тэрыторыі нашай краіны», - сказаў намеснік начальніка штаба.

Ён распавёў пра батальённыя тактычныя групы на мяжы, дадаўшы, што «такога раней не было».

«Яны знаходзяцца на палігонах каля нашых граніц, поўнасцю падрыхтаваны, укамплектаваны, маюць запасы і гатовы дзейнічаць па прамому назначэнню», - сказаў Ігар Кароль.

Ён паведаміў, што каля мяжы былі сканцэнтраваны «амерыканскія контрбатарэйныя станцыі» ў кірунку Оўруча, а ў кірунку Роўна «Украіна засяродзіла амаль 10 тысяч вайскоўцаў супраць Рэспублікі Беларусь». «Усе ўзброены, усё са зброяй, таму могуць быць любыя правакацыі», - сказаў начальнік штаба.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках