У Instagram адбыўся збой
1- 16.05.2022, 21:10
- 2,680
Не абнаўляецца стужка.
У дадатку Instagram увечары 16 траўня адбыўся збой. Гэта пацвярджаецца звесткамі на сайце Downdetector, які адсочвае перабоі ў працы сайтаў.
91% карыстальнікаў Downdetector паведамілі пра праблемы з працай прыкладання Instagram, 6% - з працай сайта, 3% - з магчымасцю публікаваць.
Праблемы з доступам да стужкі Instagram назіраюцца ў шматлікіх краінах свету, між іншым, у Еўропе і Паўночнай Амерыцы.