20 красавiка 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне арыштавалі актывы ўладальніка «Альфа-банка» Міхаіла Фрыдмана

12
Ва Украіне арыштавалі актывы ўладальніка «Альфа-банка» Міхаіла Фрыдмана
МІХАІЛ ФРЫДМАН

Арыштаваны актывы на 400 млн даляраў.

Украіна арыштавала каштоўныя паперы кіпрскіх кампаній, афіляваных з расейскім бізнэсоўцам Міхаілам Фрыдманам, паведаміла ў Facebook генпракурор краіны Ірына Венедыктава.

Актывы на суму 12,4 млрд грыўняў (больш за 400 млн даляраў) захоўваліся ва ўкраінскім «Альфа-банку».

Са слоў Венедыктавай, раней на запыт Генпракуратуры былі арыштаваныя 469 млн грыўняў (больш за 14,5 млн даляраў) з рахункаў у «Альфа-банку», якія ўжо рыхтаваліся да вываду ў Расею. Легалізаваць сродкі планавалі пры дапамозе ўгоды куплі фірмы з мінімальным статутным капіталам «за касмічную суму».

«Рух сродкаў у расейскім кірунку пачаўся за пару тыдняў да вайны і актывізаваўся з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання. Фрыдман і падкантрольныя яму бізнэсоўцы выкарыстоўвалі банк і кіпрскія кампаніі, каб вывесці сродкі з-пад магчымых санкцый і іншых прымусовых захадаў», - дадала генпракурор.

Нагадаем, Міхаіл Фрыдман, які пражывае ў Лондане, з'яўляецца саўладальнікам многіх кампаній ва ўсім свеце, а таксама «Альфа-банка». Ён падпаў пад санкцыі Еўразвязу і Вялікай Брытаніі пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках