МНС папярэджвае пра замаразкі 17 траўня па паўночным захадзе Беларусі
- 16.05.2022, 21:43
- 3,250

Уначы будзе да -2°С.
Уначы 17 траўня месцамі на паўночна-заходняй палове Беларусі на глебе чакаюцца замаразкі да -2°С, паведамляе МНС.
Для абароны раслін ад нізкай тэмпературы ратавальнікі раяць прыкрыць іх палімернай плёнкай, спанбондам ці саломай.
«Таксама не варта пакідаць без аховы на палях выкапаную бульбу і карняплоды», - удакладнілі ў МНС.
Надвор'е ў Беларусі 17 траўня будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, піша pogoda.by. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +1...+7°С, па поўдні краіны ў асобных раёнах - да +9°С. Максімальная тэмпература паветра ўдзень +11...+17°С.