29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выведцы раскрылі дэталі выратавання ўкраінскіх абаронцаў з «Азоўсталі»

3
У выведцы раскрылі дэталі выратавання ўкраінскіх абаронцаў з «Азоўсталі»

Частка герояў дагэтуль застаецца на тэрыторыі завода.

Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны раніцай у аўторак паведаміла, што «для найхутчэйшага вяртання» эвакуаваных вечарам у панядзелак абаронцаў Марыюпаля «будзе праведзеная працэдура абмену».

Як гаворыцца ў апублікаваным паведамленні ГУР, «праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы для выратавання» жаўнераў, якія застаюцца на «Азоўсталі».

Адзначаецца, што падчас аперацыі выратавання заблакаваных на тэрыторыі камбіната «Азоўсталь» абаронцаў Марыюпаля з «Азоўсталі» ў лякарню ў горадзе Наваазоўск ужо эвакуаваныя 53 цяжкапараненыя ўкраінскіх вайскоўцы, дзе ім дадуць неабходную медыцынскую дапамогу. Таксама 211 чалавек ужо дастаўленыя ў пасёлак Аленеўка гуманітарным калідорам. «Для найхутчэйшага вяртання ўкраінскіх герояў будзе праведзеная працэдура абмену», - гаворыцца ў заяве.

«Што да абаронцаў, якія дагэтуль застаюцца на тэрыторыі «Азоўсталі», намаганнямі нашай дзяржавы праводзяцца ўсе патрэбныя мерапрыемствы для выратавання», - падкрэслілі ў ГУР.

«Усе пастаўленыя камандаваннем задачы выкананыя абаронцамі Марыюпаля ў поўным аб'ёме. На жаль, на сённяшні дзень Украіна не можа дэблакаваць «Азоўсталь» вайсковым шляхам», - адзначылі ў выведцы.

Абарона Азоўсталі

На тэрыторыю меткамбіната «Азоўсталь» (Марыюпаль Данецкай вобл.) было ўчынена дзясяткі авіяналётаў, у тым ліку - стратэгічнымі бамбавальнікамі, паведамляе полк «Азоў».

Нагадаем, у суботу, 7 траўня, міністарка ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук паведаміла, што з тэрыторыі «Азоўсталі» ўдалося эвакуаваць усіх дзяцей, жанчын і людзей сталага веку.

У сваю чаргу прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што разблакаванне Марыюпаля вайсковым шляхам пакуль немагчымае праз нястачу цяжкага ўзбраення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках