29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ударная авіяцыя УСУ знішчыла пункт кіравання расейскай БТГр

1
Ударная авіяцыя УСУ знішчыла пункт кіравання расейскай БТГр

Сілы супрацьпаветранай абароны Украіны знішчылі як мінімум тры варожыя беспілотнікі «Арлан-10».

Украінская ўдарная авіяцыя ўчора знішчыла пункт кіравання адной з батальённа-тактычных груп войска РФ. Аб гэтым паведамляе камандаванне Паветраных сіл УСУ, піша liga.net.

Адзначаецца, што 16 траўня ўдарная авіяцыя УСУ зрабіла больш за 10 самалётавылётаў, пад агнявое знішчэнне патрапіў пункт кіравання расейскай БТГр (адна група ўключае прыкладна ад 600 да 1000 вайскоўцаў).

Таксама падраздзяленні зенітных ракетных войскаў знішчылі штурмавік Су-25 ВКС РФ і расейскую крылатую ракету. Сілы супрацьпаветранай абароны знішчылі як мінімум тры варожыя беспілотнікі «Арлан-10».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках