25 красавiка 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ідэнтыфікаваны другі расейскі салдат-гвалтаўнік

18
Ва Украіне ідэнтыфікаваны другі расейскі салдат-гвалтаўнік

У сакавіку 2022 года ён разам з таварышам са службе ўварваўся ў прыватны дом у вёсцы Броварскага раёна.

Ідэнтыфікаваны яшчэ адзін падазраваны ў гвалце жанчын у Кіеўскай вобласці.

Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» генеральная пракурорка Украіны Ірына Венядыктава.

Паводле ейных слоў, гэта ўжо другі выкрыты расейскі гвалтаўнік - 20-гадовы Булат Фасахаў - радыётэлефаніст гаўбічнага артылерыйскага дывізіёна 30-й асобнай мотастралковай брыгады 2-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Цэнтральнай ваеннай акругі УС РФ. Кіеўская абласная пракуратура супольна з СБУ выкрыла і паведаміла яму аб падазрэнні ў парушэнні законаў і звычаяў вайны.

«Намі сабрана дастаткова довадаў таго, што ў сакавіку 2022 года ён разам з таварышам са службы ўварваліся ў прыватны дом у вёсцы Броварскага раёна. Ён загадаў саўдзельніку закрыць усіх жыхароў дома ў склепе, акрамя адной жанчыны. Запалохваючы ахвяру зброяй і расправай над сям'ёй, ён яе згвалтаваў», - адзначыла генпракурорка.

Са звестак следства, ужо праз некалькі дзён ваеннае злачынства паўтарылася.

«Гэты ж вайсковец УС РФ разам з яшчэ трыма зайшлі ўжо ў іншы дом. Сям'ю вывелі на двор, пакінуўшы адну жанчыну, якую па чарзе згвалтавалі, пагражаючы забойствам. Усталяванне астатніх датычных да гэтых зверстваў прадаўжаецца», - рэзюмуе Венядыктава.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках