16 красавiка 2024, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі будуць выпускаць аўтамабілі без падушак бяспекі

27
У Расеі будуць выпускаць аўтамабілі без падушак бяспекі
ФОТА: АЎТАВАЗ

Урад РФ дазволіў выпуск аўтамабіляў згодна з нормамі пачатку 1990-х гадоў.

У новых аўто не абавязковая наяўнасць падушак бяспекі, папярэдніх нацягвальніікаў рамянёў бяспекі, яны не абавязаны адпавядаць экалагічным нормам "Еўра". Пастанова апублікаваная на афіцыйным партале прававой інфармацыі, піша "Радыё Свабода".

Аўтамабілі дазволена вырабляць без антыблакавальнай сістэмы ABS і сістэмы кантролю ўстойлівасці аўтамабіля ESP. Яны не абавязаны камплектавацца сістэмай экстранай абвесткі аб аварыі "ЭРА-ГЛОНАСС". Спрашчэнне звязана з санкцыямі супраць расейскай эканомікі, крызісам міжнародных перавозак і дэфіцытам мікрачыпаў.

Большая частка тэхнічных патрабаванняў да аўтамабіляў у краіне ўводзілася з пачатку 2000-х гадоў, пасля адкрыцця ў Расеі заводаў буйных заходніх аўтавытворцаў. Большасць з іх спынілася пасля пачатку вайны з Украінай.

Вытворчасць было спыненая на заводзе "Аўтатор", які збіраў нямецкія BMW, заводах Hyundai і Toyota у Санкт-Пецярбургу, двух заводах Volkswagen. Маскоўскі завод Renault і кантрольны пакет вытворцы ў “Аўтавазе” былі перададзеныя дзяржаве за два рублі. Акрамя таго, былі спыненыя многія буйныя заводы аўтамабільных дэталяў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках