28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Чалы: Перамога дэмакратычных сіл можа быць бліжэй, чым здаецца

1
Сяргей Чалы: Перамога дэмакратычных сіл можа быць бліжэй, чым здаецца
Сяргей Чалы

Ніколі нічога не з'яўляецца марным.

Аналітык разважае пра гісторыю польскага антыкамуністычнага руху і дзеліцца адчуваннем, што перамога дэмакратычных сіл можа быць бліжэйшай, чым здаецца.

– Я сам не магу яшчэ сфармуляваць тое, што адбываецца і чаму, – здзіўляецца ў эфіры Еўрарадыё Сяргей Чалы. – Але ёсць людзі метэаадчувальныя, а ёсць людзі – аналаг метэаадчувальных, толькі яны адчуваюць, што ёсць рух нейкі і ёсць магчымасць там паўдзельнічаць. І гэта для мяне відавочна. Гэта сапраўды гэтыя дні, калі памяняўся пах у паветры.

Бо калі б не перамога «Салідарнасці» над саветамі, яны {палякі} былі б намі. І кожны раз расказвалі б «ды не, гэта немагчыма, колькі можна, гэтыя паўстанні, нас жа толькі нішчаць».

Больш за тое, я абсалютна перакананы, што да гэтай канчатковай перамогі, дакладней, калі ў іх ужо ў паветры ёю запахла: пачатак 1980-х, гісторыя крэатыўных манстрацый і г.д. Такія рэчы нараджаюцца ад адчування таго, што ў паветры памяняўся пах.

А да гэтага, упэўнены, там таксама былі людзі, якія казалі «ну вось нас кудысьці паклікалі, а ў выніку колькасць палітвязняў павялічылася, усіх пабілі, навошта гэта трэба, трэба ўцякаць».

Але ў рэшце адбываецца перамога, бо ніколі нічога не з'яўляецца марным.

І ўсе тыя, хто казалі "ды не, нічога не будзе", будуць казаць "ну вось жа, мы ж набліжалі, калі б не мы, то нічога б не было, усё было не дарма".

Фокус у тым, што апісанне гісторыі, наратыў, вельмі моцна пачынае мяняцца ў залежнасці ад апошніх падзей. Гэта такі даволі цікавы анекдот. У тым сэнсе, што гісторыя так жыве. Заўтра мяняюцца факты, якіх мы не ведаем, і мяняецца гісторыя мінулага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках