25 красавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх крамах з'явілася бульба з Егіпта: цэннік кусаецца

4
У беларускіх крамах з'явілася бульба з Егіпта: цэннік кусаецца

Фермеры прагназуюць праблемы з айчыннай з прычыны пастановы чыноўнікаў.

У беларускіх крамах у продажы з'явілася егіпецкая бульба. Пры гэтым кошты яе кусаюцца, яна каштуе больш за 4 рублі за кілаграм. Для параўнання: вясной мінулага года яе можна было купіць танней, чым за два рублі. Тым часам фермеры прагназуюць, што з наяўнасцю беларускай бульбы могуць узнікнуць праблемы. Прычына - уведзеная чыноўнікамі граніца для раздробных коштаў, якую нельга перавышаць. Праз гэта можа скараціцца вытворчасць бульбы. Нагадаем, у мінулым годзе яе сабралі менш, чым у 2020-м, піша zerkalo.io.

У «Е-дастаўцы» зараз прапануюць бульбу з Беларусі (па 1,43 рубля за кілаграм), Азербайджана (4,35 рубля) і Егіпта (4,29 рубля).

У дастаўцы гандлёвай сеткі «Скрыжаванне» таксама з'явілася свежая егіпецкая бульба, яна каштуе 4,71 рубля. Для параўнання: беларускую прапануюць па 1,41 рубля (на сайце гандлёвай сеткі пазначаная, што бульба таксама свежая, як і егіпецкая).

Для параўнання: увесну мінулага гады ў беларускіх крамах можна было купіць егіпецкую бульбу па 1,95 і 1,99 рубля (гэта былі акцыйныя кошты).

Нагадаем, з 26 студзеня ў Беларусі ўвялі «граніцу» адпускных коштаў вытворцаў, а таксама раздробны коші некаторай айчыннай гародніны, сярод іх была ў тым ліку і бульба. Да прыкладу, лімітаваны максімальны раздробны кошт бульбы ў студзені не павінен быў перавышаць 1,38 руб., у лютым-сакавіку - 1,4 руб., у красавіку - 1,41 руб., а ў траўні - 1,43 руб. за кілаграм. Прычым у гэтыя сумы ўжо ўключаны ПДВ.

Праз уведзеную граніцу раздробных коштах на бульбу, беларускія фермеры прагназуюць, што сёлета могуць скараціцца плошчы яе пасадкі, таму што яе можа быць нявыгадна вырошчваць праз рост выдаткаў.

- Цэны такіх сацыяльна значных тавараў, як малако і мяса, рэгулююцца дзяржавай, гэта значыць, мы не маем права павялічыць адпускныя цэны без дадатковых указанняў уладаў. Калі нічога не зрабіць, то мы не толькі не будзем зарабляць, але і пачнём выпускаць прадукцыю сабе ў страту. І тады імгненна пачнецца скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці. У перспектыве гэта можа прывесці да таго, што спачатку з паліц крам знікне цыбуля, морква і ўсё тое, што вырабляецца ў Беларусі. Потым на месца айчыннай прадукцыі прыйдзе імпартная. І замест нашай бульбы мы будзем есці егіпецкую ці ўзбекскую. Каму гэта патрэбна? — расказваў раней выданню «Белорусы и рынок» адзін з фермераў.

Нагадаем, сельская гаспадарка ў 2021 годзе прадэманстравала не самыя лепшыя паказчыкі, вытворчасць упала на 4,2 адсотка. Летась менш сабралі ў тым ліку бульбы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках