24 красавiка 2024, Серада, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ратацыі не будзе: расейскія афіцэры рыхтуюць жаўнераў да смерці

18
Ратацыі не будзе: расейскія афіцэры рыхтуюць жаўнераў да смерці

Амаль у кожнай батальённа-тактычнай групе акупантаў ходзяць чуткі, якія дэмаралізуюць.

Расейскія афіцэры пачалі казаць жаўнерам праўду аб тым, што Крэмль не мае намеру праводзіць ніякай ратацыі, таму ім давядзецца ваяваць да канца. Гэта значыць, шанцаў на выратаванне ў іх амаль няма. Аб гэтым заявілі ўкраінскія спецслужбы, паведамляе 24 канал.

Амаль у кожнай батальённа-тактычнай групе расейцаў хадзілі чуткі, што насамрэч ратацыі не будзе. Аднак яшчэ да 15 траўня ніхто з афіцэраў не пацвярджаў гэтыя словы.

З пачатку поўнамаштабнай вайны «адпачыць» змаглі толькі тыя, хто ўдзельнічаў у нападзе на Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну і Сумшчыну. Аднак адпачынак быў кароткі, бо акупантаў адразу адправілі ваяваць на Данбас і Харкаўшчыну.

Усе рэзервы, якія нібыта павінны замяніць ваюючых расейскіх акупантаў, адразу ж кідалі ў бой, каб утрымаць захопленыя пазіцыі.

У Херсонскай вобласці камандаванне ўзводаў і рот проста паведаміла кадравым жаўнерам РФ, што яны будуць знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі да канца, без ратацыі і шанцаў выжыць.

Варта адзначыць, што ў Расеі няма вялікай колькасці чалавечых рэзерваў нават нягледзячы на прыхаваную мабілізацыю. Там упэўненыя, што правядзенне ратацый можа прывесці да падзення ўсяго фронту.

Такое стаўленне з боку камандавання абурыла шматлікіх акупантаў. Яны ўжо задумваюцца аб тым, каб здацца ў палон УСУ або забіць уласнае камандаванне.

З кожным днём ад расейскіх афіцэраў і супрацоўнікаў ФСБ усё часцей гучаць адмовы ўдзельнічаць у вайне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках