19 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупантаў прымушаюць вяртаць грошы, атрыманыя за раненні ва Украіне

6
Акупантаў прымушаюць вяртаць грошы, атрыманыя за раненні ва Украіне
Фота: Reuters

СБУ перахапіла размову вайсковага РФ з маці.

Вайскоўцаў расейскага войска прымушаюць вяртаць дзяржаве сродкі, выплачаныя за лёгкія раненні, атрыманыя падчас баявых дзеянняў ва Украіне.

Пра гэта 16 траўня паведаміла ў Facebook Служба бяспекі Украіны.

У перахопленай супрацоўнікамі СБУ размове акупант расказвае маці, што ў аднаго з расейскіх вайскоўцаў забралі 3 млн руб.

«25 сакавіка хлопца ў плячо параніла - ну, лёгка, асколкам проста крыху. Яго павезлі ў шпіталь. Праз пару дзён выплацілі 3 млн руб. А ў красавіку, 29 красавіка, ён вярнуўся сюды назад - ужо нармальны, зажыўшы. І ў яго гэтыя 3 млн руб забралі, аргументуючы тым, што раненне лёгкае», - распавёў расеец.

Ён параіў маці перадаць гэтую інфармацыю свайму знаёмаму «...бану», які таксама атрымаў раненне на вайне з Украінай і плануе змарнаваць гэтыя грошы.

«Не трэба грошы марнаваць пакуль. Таму што пасля вайны будуць разбірацца, узнімаць ступень ранення. І ў каго ступень ранення першая ці другая, будуць адымаць палову сумы як мінімум», - падкрэсліў акупант.

«Атрымліваецца, што адзінае грашовае заахвочванне, што засталося ў войска захопнікаў, - выплаты за смерць. Але ці спатрэбяцца яны ім на тым свеце»? - адзначаюць у СБУ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках