19 красавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў Грузіі правялі дабрачынны паўмарафон у падтрымку Украіны

Беларусы ў Грузіі правялі дабрачынны паўмарафон у падтрымку Украіны

Пераможцам у самай вялікай дыстанцыі стаў бягун з Масквы.

У грузінскім горадзе Батумі 200 удзельнікаў з 10 краін прабеглі дабрачынны марафон у падтрымку Украіны, піша tribuna.com. Арганізатарамі спаборніцтва сталі беларуская і ўкраінская дыяспары, прадстаўнікі партыі «Лела» і «Адзіны нацыянальны рух», мэрыя Батумі, а таксама валанцёры з розных гарадоў Беларусі.

Пераможцам у самай вялікай дыстанцыі стаў Арцём Шэскін з Масквы:

- Я не хацеў заставацца ўбаку, тут такое мерапрыемства. Было прыемна адчуць, што тут нас многа. Што мы ўсе аднадумцы. Добрая атмасфера. Ну і зразумела, падтрымаць, сабраць сродкі. Усё гэта важна. Спадабалася. Усё добра арганізаванае. Бегчы было цяжка, горача, вецер. Але я задаволены.

Аб мэтах свайго ўдзелу ў гэтым спартовым мерапрыемстве гавораць беларускія ўдзельнікі:

- Грошы, якія збіраюцца на гэтым забегу, усе ідуць украінцам, якія пацярпелі ад вайны і цяпер жывуць у Батумі. Вялікі дзякуй арганізатарам за гэтае мерапрыемства. Было вельмі прыемна прабегчы з такімі вольнымі людзьмі, натхніцца, ну і спорт - гэта жыццё, рухайцеся.

- Удзел нават самы невялікі - прыцягненне сусветнай грамадскасці. Магчыма тут усё не мае шырокай агалоскі, але ўсё адно грабём - хто вяслом, што чайнай лыжачкай. Таму робім усё, што можам. І калі нешта можам зрабіць цяпер, то гэта трэба рабіць.

- Каб убачыць адзін аднаго, каб паглядзець на свае вочы адзін на аднаго. Яшчэ раз пачуць аб'яднанне, салідарнасць - з усімі, хто супраць гвалту, супраць вайны, супраць дыктатуры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках