20 красавiка 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ абясшкодзіла агентурную сетку РФ

СБУ абясшкодзіла агентурную сетку РФ

Яна павінна была забяспечыць пранікненне ДРГ у Мікалаеў.

Служба бяспекі Украіны абясшкодзіла разгалінаваную агентурную сетку Расеі, у планах якой было забяспечыць пранікненне ў Мікалаеў варожых дыверсійна-выведвальных груп.

Спікер СБУ Арцём Дзехцярэнка распавёў аб дэталях гэтай шматэтапнай спецаперацыі. З ягоных слоў, члены выкрытай сеткі не толькі займаліся падрыхтоўкай пранікнення варожых ВРГ у Мікалаеў, але і збіралі інфармацыю.

Супрацоўнікі СБУ ўстанавілі, што агентурная група была сфармаваная рэзідэнтам пад куратарствам расейскага генерала. У яе сетку ўваходзіла 5 мясцовых жыхароў. Напрыклад, сярод іх былі і былыя ўкраінскія вайскоўцы. Жанчын прыцягнулі для дадатковай канспірацыі, бо яны нібы не павінны выклікаць падазрэнні.

На ўказанні свайго куратара агенты збіралі інфармацыю аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, наступствах варожых ракетных удараў па Мікалаеву і пазіцый украінскіх падраздзяленняў. Гэтыя сакрэтныя звесткі яны выпытвалі ў дзейных вайскоўцаў пад выглядам сяброўскай гутаркі.

Пасля выканання заданняў некаторых агентаў сеткі павінны былі эвакуяваць у часова акупаваны Крым, а іншым - абяцалі кіроўныя пасады ў выпадку акупацыі Мікалаеўшчыны.

Актыўныя ўдзельнікі варожай групы былі затрыманыя ў Мікалаеве. Зладзілі і ператрусы месцаў, дзе яны жылі. Там знайшлі сродкі сувязі, флэш-назапашвальнікі з довадамі падрыўной дзейнасці і выдзеленыя на забеспячэнне дзейнасці ДРГ акупантаў грошы.

Затрыманым ужо паведамілі аб падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў паводле артыкула 111 КК Украіны. Размова ідзе аб дзяржаўнай здрадзе.

Цяпер ім абіраюць меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Акрамя таго, СБУ ўжывае неадкладныя захады для ўстанаўлення месцазнаходжання, затрымання і прыцягнення да адказнасці і іншых асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці расейскай агентурнай групы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках