19 красавiка 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі пачнецца бойка за ўладу, калі Пуцін памрэ

11
У Крамлі пачнецца бойка за ўладу, калі Пуцін памрэ

Хто ў Расеі возьме ў свае рукі ўладу?

Рак крыві? Хвароба Паркінсона? Зацяжны COVID-19? З пачатку расейскай вайны супраць Украіны распаўсюджваюцца розныя плёткі аб стане здароўя Уладзіміра Пуціна. У дадатак да ўсіх магчымых хвароб ёсць і тыя, хто дапускае звяржэнне яго рэжыму праз пераварот у Крамлі.

Але ўсе гэтыя абмеркаванні непазбежна вядуць да аднаго пытання: што насамрэч адбудзецца, калі Пуцін заўтра памрэ? Хто ў Расеі возьме ў свае рукі ўладу? І як гэта адаб'ецца на вайне ва Украіне, дачыненнях з Захадам і ўвогуле на палітычнай сітуацыі ў свеце?

Часопіс a target="_blank" href=https://www.focus.de/politik/ausland/kalter-krieg/machtpoker-im-kreml-dann-droht-ein-palast-massaker-expertin-sagt-heftigen-kampf-um-putin-nachfolge-voraus_id_100180095.html>Focus піша, што на паперы сітуацыя дастаткова выразная. Калі Пуцін памрэ, сыдзе ў адстаўку ці яго адхіляць ад улады, паводле расейскай канстытуцыі, прэм'ер-міністр павінен часова ўзначаліць краіну. Выбары новага прэзідэнта павінны быць праведзеныя праз тры месяцы. На Захадзе мала хто ведае нават імя расейскага прэм'ер-міністра. Яго клічуць Міхаіл Мішусцін. Яму 56 гадоў, ён жанаты, мае траіх сыноў і разам з Пуціным заснаваў аматарскую «Начную хакейную лігу». Да прызначэння прэм'ер-міністрам у студзені 2020 года Мішусцін узначальваў расейскую падатковую службу цягам 10 гадоў. Аднак у Мішусціна няма ніякіх шанцаў утрымаць уладу ў сваіх руках пасля смерці Пуціна.

«Ён здольны тэхнакрат, але без палітычнай улады дома», – кажа палітолаг і прафесар у міжнародных дачыненнях Універсітэта Інсбрука Герхард Мангот.

Прафесарка ў міжнародных стасунках Школы Герці ў Берліне Марына Хэнке таксама не верыць, што Мішусцін можа замяніць расейскага аўтакрата ў Крамлі. Сцэнар, пры якім фармальны пераемнік Пуціна сапраўды зойме ягонае месца, вельмі малаімаверны.

«Няма дакладна вызначанага пераемніка, няма крон-прынца. Уся сістэма завязаная выключна на самім Пуціне», - патлумачыла Хэнке.

Экспэрты мяркуюць, што ў выпадку, калі нехта з атачэння Пуціна захоча ўзяць уладу ў свае рукі, у Крамлі пачнецца вялікая бітва.

«Незалежна ад таго, хто прыйдзе да ўлады пасля Пуціна, хутчэй за ўсё, у яго не будзе дастатковай падтрымкі ў розных службах бяспекі, сярод вайскоўцаў, а таксама сярод алігархаў», - сказала Хэнке.

Кожны патэнцыйны прэтэндэнт будзе неадназначным. І яму давядзецца пазмагацца за крэсла ў Крамлі. Калі хто-небудзь з атачэння Пуціна абвесціць сябе новым прэзідэнтам, абавязкова знойдзецца і той, хто скажа: «Не можа быць, каб з усіх менавіта ты атрымаў уладу». А потым пачнецца ў пэўным сэнсе «палацавая бойка». Focus пералічвае імёны тых, хто, на думку выдання, можа паспрабаваць замяніць Пуціна.

Адным з такіх патэнцыйных прэтэндэнтаў можа стаць мэр Масквы Сяргей Сабянін. Калі Пуцін у 2008 годзе часова апусціўся на пасаду прэм'ер-міністра, Сабянін быў віцэ-прэм'ерам. Аднак, на думку Мангота, мэр Масквы не мае вялікай падтрымкі за межамі расейскай сталіцы. Нарэшце, у іншых рэгіёнах выбарцы пагарджаюць «разбэшчаных багаццем» масквічоў. Міністр абароны Сяргей Шайгу таксама можа паспрабаваць стаць прэзідэнтам Расеі пасля Пуціна. Акупацыя Крыма і ўварванне ў Сірыю прынеслі яму папулярнасць.

Зрэшты, правал расейскай спробы хутка заваяваць Украіну падарваў пазіцыі Шайгу. І гэта не дазволіць яму заняць прэзідэнцкае крэсла. Імя былога начальніка ГРУ Аляксея Дзюміна таксама час ад часу гучыць у абмеркаваннях патэнцыйных пераемнікаў Пуціна. Нарэшце ён быў адным з кіраўнікоў аперацыі акупацыі Крыма ў 2014 годзе. Пуцін нават прысудзіў яму званне «героя Расеі». Аднак у 2016 годзе Дзюмін перайшоў у рэгіянальную палітыку. Так што экспэрты сумняваюцца, што ён паспрабуе замахнуцца на Крэмль.

Палітолаг Герхард Мангот мяркуе, што кожны патэнцыйны пераемнік Пуціна наўрад ці зможа разабрацца са спадчынай жорсткага папярэдніка і нармалізаваць стасункі з Захадам.

«Адстаўка Пуціна ліквідуе агрэсіўнага, аўтарытарнага і паранаідальнага прэзідэнта. Але мы не можам разлічваць, што да ўлады прыйдзе нехта больш прымальны», – патлумачыў экспэрт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках