29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абвясціла пра выхад з Рады дзяржаў Балтыйскага мора

16
Расея абвясціла пра выхад з Рады дзяржаў Балтыйскага мора

Згадалі і Беларусь.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў накіраваў міністрам краін — сябраў Рады дзяржаў Балтыйскага мора пасланне з апавяшчэннем аб выхадзе з арганізацыі, паведаміла прэс-служба расейскага МЗС.

У расейскім знешнепалітычным ведамстве заявілі пра «дэградацыю» сітуацыі ў Радзе і яе ператварэнне ў «інструмент антырасейскай палітыкі». Там панаракалі на тое, што «дзяржавы NATO і Еўразвязу адмовіліся ад раўнапраўнага дыялогу і прынцыпаў, на якіх стваралася гэтая рэгіянальная структура на Балтыцы».

На думку расейскага МЗС, у РДБМ прымаюцца «незаконныя і дыскрымінацыйныя пастановы» ў дачыненні да Расеі, адхіленай ад працы і праектаў арганізацыі. Узгаданая ў заяве і Беларусь, чый удзел у якасці назіральніка ў Радзе прыпынены ў пачатку сакавіка.

У расейскім знешнепалітычным ведамстве абвясцілі пра далейшае знаходжанне ў РДБМ «немэтазгодным» і «контрпрадуктыўным» і дадалі, што «Расея не будзе ўдзельнічаць у ператварэнні арганізацыі ў чарговую пляцоўку для падрыўной дзейнасці і заходняга самалюбавання».

Пры гэтым там заявілі, што спыненне сяброўства ў РДБМ не паўплывае на прысутнасць Расеі ў рэгіёне.

- Спробы выцесніць нашу краіну з Балтыкі асуджаныя на правал, - рэзюмавалі ў міністэрстве.

Рада дзяржаў Балтыйскага мора - міжнародная міжурадавая арганізацыя з адміністрацыйным цэнтрам у Швецыі. У склад Рады ўваходзяць 10 краін рэгіёна Балтыйскага мора: Данія, Эстонія, Фінляндыя, Нямеччына, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча і Швецыя.

Сяброўства Расеі ў РДБМ было прыпыненае 3 траўня 2022 года праз уварванне ва Украіну. Тады ж і з той самай прычыны быў прыпынены статус назіральніка для Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках