23 красавiка 2024, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ хоча завозіць больш бляхі з Беларусі

21
РФ хоча завозіць больш бляхі з Беларусі

Праз недахоп бляхі кансэрвы падаражэлі ў РФ амаль на 30%.

Федэральнае агенцтва РФ рыбалоўства папярэдзіла ўлады краіны-агрэсара пра недахоп бляхі для вытворчасці кансэрвавых бляшанак - праз санкцыі.

Праз гэта тара вырасла ў кошце на 60-80%, а самі кансэрвы падаражэлі амаль на 30%. Ва ўрадзе РФ прапанавалі завозіць больш бляхі з Беларусі, піша расейскі Forbes.

Паводле звестак Расрыбалоўства, на фоне санкцый у Расеі застаўся толькі адзін замежны пастаўшчык бляхі і зробленых з яе бляшанак – Кітай. Расейскай белай бляхі для задавальнення ўнутранага попыту не стае, канстатуе ведамства.

«З улікам санкцый імпарт зараз магчымы толькі з КНР. На тэрыторыі краіны дзейнічае некалькі прадпрыемстваў па вытворчасці белай бляхі для харчовай прадукцыі. Але яны могуць не справіцца з узрослым аб'ёмам замоў. Рэзкі скачок рубля ў дачыненні да даляра ў лютым-сакавіку мог прывесці да росту коштаў на белую бляху і, як вынік, на самі кансэрвавыя банкі», - распавёў прэзідэнт Усерасейскай асацыяцыі рыбапрамыслоўцаў Герман Звераў.

Раней Расея закупляла бляху ў Еўропе і Японіі, зазначыў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках