29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль пра страты Расеі ва Украіне: Прэтэндуюць на сусветны рэкорд

21
Барэль пра страты Расеі ва Украіне: Прэтэндуюць на сусветны рэкорд

Высокі прадстаўнік ЕЗ уражаны колькасцю страт, якія расейскія войскі панеслі ва Украіне.

Страты захопніцкага войска Расейскай Федэрацыі ва Украіне могуць скласці сусветны рэкорд для войска, якое вяло ўварванне.

Як паведамляе карэспандэнт УНИАН, пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, высокі прадстаўнік ЕЗ у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль на брыфінгу пасля пасяджэння Рады Еўразвязу на ўзроўні міністра ў пытаннях абароны ў Брусэлі.

«Калі гэта праўда, што Расея страціла амаль 15 працэнтаў сваіх войскаў з пачатку вайны, - гэта сусветны рэкорд страт войска, што ажыццяўляе ўварванне ў краіну», - падкрэсліў Барэль.

«І вы маеце пералік маёмасці, якую Расея страціла - танкі, артылерыю, беспілотнікі. Гэта страты, якія былі пацверджаны. Гэта таксама неймаверная колькасць страт. Я не ведаю, ці могуць яны аднавіць гэтыя страты. Але колькасць страт расейскага войска сапраўды ўражвае», - сказаў Барэль.

Паводле звестак брытанскай разведкі, Расея страціла траціну наземных баявых сіл, якія сабрала ў лютым для нападу на Украіну. Праз чаго яны наўрад ці змогуць значна актывізаваць наступленне на Данбасе на працягу наступных 30 дзён.

Агульныя страты ворага, паводле апошніх звестак Генштаба Украіны такія: украінскае войска ліквідавала 27-м тысяч 400-та захопнікаў. Яшчэ амаль тысяча рашыстаў узятая ў палон.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках