16 красавiка 2024, aўторак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пляжах у Менску ўсталююць камеры відэаназірання

6
На пляжах у Менску ўсталююць камеры відэаназірання

У Менску і наваколлях абсталяваны 21 пляж.

На Цнянскім вадасховішчы ў Менску з'явіцца новы пляж непадалёк ад дзейных, а іншыя месцы для купання хочуць абсталяваць камерамі відэаназірання. Пра гэта заявіў вядучы спецыяліст Менскай гарадской арганізацыі ратавання на водах Васіль Нікалайчук, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Са слоў Нікалайчука, новы пляж на Цнянцы павінен запрацаваць там да старту купальнага сезона - хутчэй за ўсё, у пачатку чэрвеня. Там пакуль працягваюцца падрыхтоўчыя работы: тэрыторыя ўжо абследаваная і спланаваная, засталося ўстанавіць неабходнае абсталяванне.

Спецыяліст таварыства ратавання на вадзе адзначыў таксама, што на пляжах Цнянскага вадасховішча перад пачаткам купальнага сезона сёлета будуць устаноўленыя камеры відэаназірання - у мэтах павышэння агульнага ўзроўню бяспекі. Калі такая практыка дасць станоўчы вынік, то камеры могуць з'явіцца і на іншых пляжах Менска і ў наваколлях.

Васіль Нікалайчук расказаў, што ў Менску і наваколлях абсталяваны 21 пляж. У межах горада дазволеныя для купання месцы сканцэнтраваны на вадасховішчах Цнянскае, Дразды і Камсамольскім возеры. За колавай таксама ёсць абсталяваныя месцы для купання, дзе на станцыях і пастах дзяжураць ратавальнікі, - гэта вадасховішчы Заслаўскае, Крыніца і Ваўковіцкае, больш вядомае як Пціч. Усе астатнія водныя аб'екты лічацца забароненымі для купання, нагадаў спецыяліст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках