24 красавiка 2024, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны акцыянер гандлёвай сеткі OMA сыходзіць з Беларусі.

4
Буйны акцыянер гандлёвай сеткі OMA сыходзіць з Беларусі.

Кампаніяй кіруюць грамадзяне Літвы і Фінляндыі.

Кампанія Kesko Senukai спыняе сваю дзейнасць у Беларусі і выходзіць з ліку акцыянераў гандлёвай сеткі OMA. Кампанія, якой кіруюць грамадзяне Літвы і Фінляндыі, мае 50% акцый OMA і зараз прадае іх, піша delfi.lt.

Kesko Senukai з самага пачатку вайны праяўляе салідарнасць з жыхарамі Украіны. Ва ўсіх краінах Балтыі кампанія аператыўна спыніла закупку ўсіх расейскіх і беларускіх тавараў, актыўна пастаўляе дапамогу жыхарам Украіны праз Чырвоны Крыж і ўдзельнічае ў іншых ініцыятывах дапамогі ўкраінцам.

З Расеі Kesko Senukai спыніла дачыненні ў самым пачатку вайны з Украінай, а да Беларусі справа дайшла зараз.

Зрэшты, паведамляецца, што ўсе гандлёвыя сувязі з OMA – і продаж, і экспарт – былі спыненыя ў красавіку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках