20 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка: Пад Белагораўкай ішла вялізная бітва

7
Герашчанка: Пад Белагораўкай ішла вялізная бітва

УСУ за тры дні знішчылі блізу 250 адзінак тэхнікі ворага і 1,5 тысячы акупантаў.

Падчас некалькіх спроб пераправіцца праз раку Северскі Данец ля пасёлка Белагораўка Луганскай вобласці расейскія акупанты панеслі вялікія страты ў тэхніцы і жывой сіле. Пра гэта ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выдання gordonua.com Дзмітрыю Гардону распавёў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

Герашчанка, апісваючы гэтыя падзеі, спаслаўся на размову з адным з генералаў войска Украіны.

“Пад малавядомым пасёлкам Белагароўка ў Луганскай вобласці быў прарыў праз Северскі Данец вялізнай групоўкі расейцаў. Ім была пастаўленая задача хаця б да 9 траўня акружыць Лісічанск і Севераданецк [Луганскай вобласці]. У тым месцы на працягу трох дзён ішла вялізная бітва. Там трэба будзе паставіць помнікі нашым героям. Таму што яны за тры дні знішчылі блізу 250 адзінак баявой тэхнікі ворага, разбурылі пераправу. З іх звестак, да 1,5 тысячы расейскіх афіцэраў і салдат былі забітыя ці параненыя ў гэтай бітве", - расказаў Герашчанка.

Ён думае, што на парадзе з нагоды Дня Перамогі 9 траўня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін "стаяў з сумным тварам" у тым ліку таму, што расейскаму войску не ўдалося акружыць Лісічанск і Севераданецк да агучанай даты.

"Ён не змог выканаць ніводнай з задач, якія ставіў. Ні ўзяць "Азоўсталь", ні выйсці на межы Луганскай і Данецкай абласцей (гэтая здача стаяла да 9 траўня), ні нават акружыць Севераданецк і Лісічанск", - сказаў дарадца кіраўніка МУС Украіны.

Ён расказаў, што ўкраінскі генерал падчас размовы здзіўляўся, што расейскія камандзіры не турбуюцца аб жыцці сваіх салдат.

"Гэты генерал мне сказаў: "Антон Юр'евіч, я не разумею, як яны ваююць. Яны пасылалі натоўпы салдат і танкі ў тое месца, дзе мы іх артылерыяй білі. Яны ведалі, што мы прыстралялі свае гарматы там. Я б ніколі сваіх салдат не накіраваў туды, дзе іх чакае дакладная смерць". Расейскія генералы проста адпраўляюць сваіх салдат на забой", – мяркуе Герашчанка.

Ён перакананы, што такая тактыка рана ці позна "падарве моц расейскай вайсковай машыны".

"Калі яны за тры дні будуць страчваць па 250 танкаў, БМП, БТР і гэтак далей, то яны не змогуць папоўніць гэтыя страты", - сказаў дарадца міністра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках