18 красавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў падрабязнасці эвакуацыі вайскоўцаў з «Азоўсталі»

30
Зяленскі расказаў падрабязнасці эвакуацыі вайскоўцаў з «Азоўсталі»
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

У аперацыі былі задзейнічаныя самыя ўплывовыя пасрэднікі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што эвакуацыйная аперацыя з завода Азоўсталь у акружаным расейскімі войскамі Марыюпалі працягваецца.

"Эвакуацыйная аперацыя працягваецца, ёю кіруюць нашы вайскоўцы і выведчыкі, прыцягнуты найбольш уплывовыя міжнародныя пасрэднікі", - сказаў Зяленскі ў відэазвароце.

Іншых дэталяў ходу аперацыі ён не назваў.

Зяленскі таксама адзначыў, што расейскія акупанты не могуць прадэманстраваць поспех агульнавайсковымі дзеяннямі на тых кірунках, на якіх спрабуюць наступаць.

"І таму спрабуюць паказаць "поспех" за кошт сваіх ракет і іншай актыўнасці. Але таксама - безвынікова. Гэтыя ўдары, як і многія папярэднія кардынальна нічога не мяняюць. Тым больш, што наша супрацьпаветраная абарона і супрацьдыверсійныя групоўкі становяцца ўсё мацнейшымі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Эвакуацыя абаронцаў Украіны з Азоўсталі ў Марыюпалі

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр 16 траўня заявіла, што Украіна пачала аперацыю выратавання заблакаваных на тэрыторыі Азоўсталі абаронцаў Марыюпаля.

Яна расказала, што ў медыцынскую ўстанову ў Новаазаўск эвакуаваны 53 цяжкапараненыя для надання медыцынскай дапамогі. Яшчэ 211 чалавек праз гуманітарны калідор прывезлі ў Аленаўку. Іх вернуць дадому праз працэдуру абмену.

Маляр падкрэсліла, што супольнымі намаганнямі ГУР Мінабароны, УСУ, Нацгвардыяй і Дзяржаўнай памежнай службай праводзяцца мерапрыемствы для вяртання ўкраінскіх вайскоўцаў, якія цяпер знаходзяцца ў Азоўсталі.

Эвакуацыю вайскоўцаў пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Няпросты дзень. Але і гэты дзень, як і ўсе астатнія, накіраваны на тое, каб зберагчы нашу краіну і нашых людзей. Дзякуючы дзеянням украінскіх вайскоўцаў - УСУ, выведкі, а таксама перамоўнай групы, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і ААН спадзяемся, што атрымаецца захаваць жыццё нашых хлопцаў. Хачу падкрэсліць: украінскія героі патрэбны Украіне жывымі. Гэта наш прынцып. Думаю, гэтыя словы зразумее кожны адэкватны чалавек", - сказаў прэзідэнт.

Віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук сказала, што 16 траўня, былі эвакуяваныя з Азоўсталі 52 цяжкапараненыя ўкраінскія вайскоўцы. Пасля стабілізацыі іх стану Украіна верне іх дадому праз працэдуру абмену палонных.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках