19 красавiка 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на галоўных кірунках баёў ва Украіне: ранішняя справаздача Генеральнага штаба УСУ

Што адбываецца на галоўных кірунках баёў ва Украіне: ранішняя справаздача Генеральнага штаба УСУ

Асноўныя намаганні вораг засяродзіў на ўтрыманні занятых раней межаў.

У Генеральным штабе УСУ расказалі аб сітуацыі на франтах на пачатак 84-га дня супрацьстаяння абаронцаў Украіны расейскаму поўнамаштабнаму ўварванню. Вораг вядзе агнявое ўздзеянне ўздоўж усёй лініі судакранання і ў глыбіні абароны нашых войскаў у Данецкам аперацыйным раёне і на Славянскім кірунку.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

На іншых кірунках асноўныя намаганні супраціўнік засяроджвае на ўтрыманні занятых раней межаў, вядзенні выведкі, інжынерным абсталяванні пазіцый, папаўненні запасаў, а таксама спрабуе палепшыць сваё тактычнае становішча.

Расейскія захопнікі працягваюць наносіць ракетныя ўдары па вайсковых і цывільных аб'ектах на ўсёй тэрыторыі Украіны.

На Валынскім, Палескім і Северскім кірунках падраздзяленні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь выконваюць задачы ўзмацнення ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях. Захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі ракетных і авіяцыйных удараў па аб'ектах нашай дзяржавы.

Для дэманстрацыі прысутнасці і скоўвання дзеянняў падраздзяленняў Сіл абароны Украіны супраціўнік працягвае ўтрыманне ў памежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей падраздзялення Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. У асобных раёнах супраціўнік узмацняе сістэму супрацьпаветранай абароны і інжынернага абсталявання пазіцый.

Вораг працягвае артылерыйскія абстрэлы пазіцый нашых войскаў і аб'ектаў цывільнай інфраструктуры ў прымежных населеных пунктах Чарнігаўскай і Сумскай абласцей.

На Харкаўскім кірунку супраціўнік засяродзіўся на ўтрыманні занятых пазіцый і недапушчэнні далейшага прасоўвання нашых войскаў.

На Славянскім кірунку вораг вядзе наступ на населены пункт Даўгенькае. Для падтрымкі наступальных дзеянняў у пэўным раёне разгорнуты падраздзяленні рэактыўнай і рулявай артылерыі.

З мэтай ажыццяўлення лагістычнага забеспячэння і даўкамплектавання падраздзяленняў, якія панеслі страты, агрэсар перамяшчае з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ўзбраенне і вайсковую тэхніку.

На Данецкім кірунку вораг працягвае наступ на Ліманскім, Паўночнаданецкім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Курахаўскім кірунках.

На Ліманскім кірунку супраціўнік вёў наступ з мэтай устанаўлення поўнага кантролю над населеным пунктам Дробышава і блакавання Лімана з поўначы.

На Бахмуцкім і Севераданецкім кірунках для авіяцыйнай падтрымкі наступальных дзеянняў, агрэсар засяродзіў у Луганскай вобласці да пятнаццаці гелікаптэраў.

У Марыюпалі асноўныя намаганні вораг засяроджвае на блакаванні нашых падраздзяленняў у раёне завода "Азоўсталь". Працягвае наносіць артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары.

На Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках вораг узмацняе групоўку войскаў для правядзення наступу на кірунку Палогі - Арэхаў.

На Паўднёвабужскім кірунку супраціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на ўтрыманні занятых рубяжоў, вядзенні выведкі, інжынерным абсталяванні пазіцый. Вядзе агнявое ўздзеянне на падраздзяленні нашых войскаў.

На Мікалаеўскім кірунку для агнявога знішчэння нашых войскаў расейскія акупанты разгарнулі на агнявых пазіцыях да дзесяці батарэй рэактыўнай і да васьмі - рулевай артылерыі.

На Крыварожскім кірунку расейскія войскі праводзілі дэманстратыўныя дзеянні з мэтай скоўвання ўкраінскіх войскаў, удасканальвалі інжынернае абсталяванне і папаўнялі запасы.

На Бесарабскім кірунку абстаноўка ў Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова застаецца напружанай і істотных змен не зведала.

Караблі чарнаморскага флоту ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў працягваюць выконваць задачы ізаляцыі раёна баявых дзеянняў, вядзеннч выведкі і агнявой падтрымкі на прыморскім кірунку.

За папярэднія дзень падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны Наземных войскаў было знішчага 10 беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню, зенітныя ракетныя падраздзяленні Паветраных Сіл знішчылі 1 беспілотнік і 4 крылатыя ракеты.

На Данецкам і Луганскім кірунках учора адбіта 12 атак ворага, знішчана 3 танкі, 3 артылерыйскія сістэмы, 6 адзінак баявой браняванай тэхнікі і 7 аўтамабіляў супраціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках