19 красавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аслаб і маніякальна рухаў нагамі»: дзіўныя паводзіны Пуціна з «апухлым тварам»

24
«Аслаб і маніякальна рухаў нагамі»: дзіўныя паводзіны Пуціна з «апухлым тварам»

Не выключана, што прэзідэнт РФ прымае стэроіды.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам 16 траўня маніякальна рухаў нагамі і выглядаў слабым.

Пра гэта піша Mirror.

Адзначаецца, што на зробленых запісах з сустрэчы можна заўважыць, як Пуцін бязладна рухаў спачатку левай нагой, а потым правай. Пры гэтым адной рукой ён моцна трымаў падлакотнік крэсла, на якім сядзеў.

Таксама СМІ дадаюць, што твар Пуціна выглядае апухлым, што можа сведчыць пра тое, што ён прымае стэроіды, пра што раней неаднаразова пісалі.

Акрамя таго, экспэрт праз мову цела з Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта прафесар Эрык Бьюсі заявіў, што Пуцін больш не падобны да лідара, які ганарыўся сваёй фізічнай сілай:

"Гэта надзвычай аслаблены Пуцін у параўнанні з чалавекам, якога мы бачылі нават некалькі гадоў таму".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках