29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды коцяцца кошты?

3
Куды коцяцца кошты?

Харчовыя тавары сталі галоўным паскаральнікам інфляцыі.

За красавік гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 16,8 адсотка. Месяцам раней паказчык быў ніжэйшы - 15,9%. Галоўным паскаральнікам інфляцыі гэтым разам сталі харчовыя тавары.

Цэны іх узраслі на 19,0 адсотка да красавіка мінулага года. У сакавіку рост быў ніжэйшы - 15,6%, да таго ж, тады першынство росту трымалі нехарчовыя тавары. Месяц таму гадавая інфляцыя ў гэтым сегменце складала 18,7%, і менавіта гэта штурхала кошты ўверх мацней за ўсё.

Тэмпы росту коштаў паслуг крыху замарудзіліся, але ўсё яшчэ застаюцца высокімі. У красавіку 2022 года да красавіка мінулага года паслугі ў сярэднім падаражэлі на 10,7%, у сакавіку аналагічны паказчык складаў 12,7%.

За красавік мацней за ўсё ў кошце вырасла капуста (удвая), яблыкі (у 1,5 раза) і цукар (на 39%). Рост коштаў на праезд прывёў да падаражання паслуг гарадскога транспарту на 14%, а вось авіябілеты, наадварот, патаннелі на 18% да сакавіка гэтага года - шмат у чым з-за дынамікі курсу рубля і, магчыма, пачатку сезона чартараў.

Рост коштаў на харчовыя тавары з'яўляецца горшым з магчымых варыянтаў паскарэння інфляцыі, бо менавіта выдаткі на прадукты харчавання складаюць аснову спажывецкіх выдаткаў беларускіх хатніх гаспадарак. У канцы 2021 года на прадукты сыходзіла 36,2% усіх выдаткаў сярэдняй беларускай сям'і. Праз гэта інфляцыя мацней б'е па менш забяспечаных людзях. Для іх зніжэнне коштаў на авіяпералёты з'яўляецца слабым суцяшэннем пры росце коштаў прадуктпў першай неабходнасці, піша тэлеграм-канал "Нашы грошы".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках