28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія прапанавала накіраваць на «план Маршала» для Украіны замарожаныя сродкі РФ

Брытанія прапанавала накіраваць на «план Маршала» для Украіны замарожаныя сродкі РФ

Такую магчымасць разглядаюць і іншыя краіны G7.

Вялікабрытанія і іншыя краіны G7 разглядаюць магчымасць выкарыстання замарожаных расейскіх актываў для фінансавання аднаўлення Украіны.

Як заявіла міністарка замежных спраў Ліз Трас, гэтае пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.

Пра гэта паведамляе Reuters.

"Нам патрэбны новы "план Маршала" для аднаўлення Украіны, і фактычна мы толькі што абмяркоўвалі гэта на сустрэчы G7, якую я правяла з маімі калегамі з усяго свету", – сказала Трас.

Пры гэтым яна адзначыла, што вывучаюцца варыянты, "што мы можам зрабіць, каб выкарыстоўваць расейскія актывы, каб дапамагчы заплаціць за гэта".

Нагадаем, міністр фінансаў Нямеччыны Крысціян Лінднэр заявіў, што ідэю перадачы замарожаных расейскіх актываў для фінансавання аднаўлення Украіны актыўна абмяркоўваюць у G7 і Еўразвязе. Ён паведаміў, што палітычна адкрыты для ідэі канфіскацыі валютных рэзерваў расейскага цэнтральнага банка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках