18 красавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палкоўнік на прапагандысцкім шоў заклікаў Пуціна выйсці з вайны з Украінай

46
Расейскі палкоўнік на прапагандысцкім шоў заклікаў Пуціна выйсці з вайны з Украінай
ВОЛЬГА СКАБЕЕВА

Скабеева не ведала, што адказаць.

Ваенны экспэрт і палкоўнік войска РФ у адстаўцы Міхаіл Хадаронак выказаўся аб сітуацыі на фронце так, як ад яго там відавочна не чакалі.

Ён заклікаў Пуціна "выйсці з канфлікту". Хадаронак выступіў на прапагандысцкім шоў "60 хвілін", якое вядзе Вольга Скабеева.

- Павінен сказаць, што не трэба піць інфармацыйнае заспакаяльнае. Часам распаўсюджваецца інфармацыя аб маральна-псіхалагічным надломе ў УСУ. Усё гэта, мякка кажучы, не адпавядае рэчаіснасці. Вядома, ёсць палонныя падраздзяленні, але гэта дробязі, а на любую справу трэба глядзець агулам, з агульнастратэгічных пазіцый.

Сітуацыя з гэтых пазіцый у тым, што УСУ могуць паставіць пад стрэльбу адзін мільён чалавек. Уласнымі сіламі яны б нічога не зрабілі, але, улічваючы, што вось-вось запрацуе лэнд-ліз, а супраціў аднаго сэнатара будзе досыць хутка пераадолены... Да таго ж вось-вось запрацуе еўрапейская вайсковая дапамога.

Так што мільён украінскіх жаўнераў трэба ўспрымаць як рэальнасць найбліжэйшага часу. Сітуацыя ў гэтым плане для нас будзе адкрыта пагаршацца.

Мяркуючы з твараў гасцей і вядучых гэтая ацэнка не вельмі пасавала (мякка кажучы) пад інфармацыйны парадак дня праграмы. Вядучая спрабавала перабіваць экспэрта, жангляваць словамі і ставіць пад сумнеў узровень прафесіяналізму ўкраінскага войска.

Але Хадаронак парыраваў:

- Узровень прафесіяналізму войска вызначаецца не камплектаваннем яго паводле кантракту, а ўзроўнем вывучкі асабовага складу і яго маральнага настрою, гатоўнасці праліваць кроў за сваю Радзіму. І войска навабранцаў можа быць высокапрафесійным. Спосаб камплектавання ніколі не вызначае ўзровень прафесіяналізму.

У нас чамусьці ў галовах засела догма, што калі чалавек узяты паводле кантракту, то ён прафесіянал. Зусім не. Яны ж там {ўкраінскае войска} маюць намер змагацца да апошняга, - злёгку накаўтуе прапагандыстаў Хадаронак.

Скабеева яшчэ раз перабіла экспэрта, чым выклікала яго раздражненне. Але той не павёўся на маніпуляцыі, а працягнуў накаўтаваць прапагандыстаў:

- Што да NАТО, то самае галоўнае ў нашай справе - гэта заўсёды заставацца на пазіцыях вайсковага палітычнага рэалізму. Калі ты выходзіш за гэтыя рамкі, то рана ці позна гісторыя наб'е цябе так па носе, што мала не падасца. Ізноў жа глядзім на справу агулам і з агульнастратэгічных пазіцый. Што тут самае галоўнае?

Не размахваць ракетамі ў бок Фінляндыі. Гэта выглядае даволі смешна. Самая галоўная хіба нашай вайсковай палітычнай сітуацыі ў тым, што мы апынуліся ў поўнай геапалітычнай самоце. І супраць нас, як бы нам гэтага не хацелася прызнаваць, практычна ўвесь свет. І з гэтай сітуацыі трэба выходзіць.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках