20 красавiка 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты абстралялі школу ў Данецкай вобласці фосфарнымі боепрыпасамі

5
Акупанты абстралялі школу ў Данецкай вобласці фосфарнымі боепрыпасамі

Будынак згарэў дашчэнту.

Расейскія акупацыйныя войскі абстралялі школу ў Аўдзееўцы фосфарнымі боепрыпасамі. Будынак навучальнай установы поўнасцю знішчаны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай АВА Павел Кірыленка ў Facebook.

"Расейцы знішчылі ў Данецкай вобласці яшчэ адну навучальную ўстанову - Аўдзееўскую школу №1. Сёння ўночы расейскае войска абстраляла яе забароненымі фосфарнымі боепрыпасамі. Школа згарэла дашчэнту", - напісаў ён.

Здарэнне абышлося без страт. На момант абстрэлу ў будынку школы знаходзіліся дзяжурныя і іх удалося выратаваць.

"Да шырокамаштабнага расейскага ўварвання ў Аўдзееўскай школе нумар 1 навучалася больш за 200 дзяцей. Сюды часта прыязджалі госці з розных куткоў краіны і з-за мяжы. Цяпер тут адны руіны", - падкрэсліў кіраўнік АВА.

Ён дадаў, што ў будынку школы не было ніводнага вайскоўца і тэхнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках