16 жнiўня 2022, aўторак, 3:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіду Міхнюк пачалі судзіць за «абразу Лукашэнкі»

6
Зінаіду Міхнюк пачалі судзіць за «абразу Лукашэнкі»
ЗІНАІДА МІХНЮК

Судзілішча над актывісткай прафзвязу РЭП праходзіць непасрэдна ў СІЗА.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня пачаўся разгляд справы палітычнай зняволенай актывісткі прафзвязу РЭП Зінаіды Міхнюк. Жанчыну абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі", кваліфікаваўшы гэта паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Андрэй Грушко, паведамляе «Радыё Свабода».

Міхнюк затрымалі 25 сакавіка пасля ператрусаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Паводле інфармацыі, якую даслаў адзін са зняволеных, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання, якое вялося ў яе як у актывісткі прафзвязу РЭП.

Днямі праваабаронцам стала вядома, што суд над Міхнюк адбудзецца непасрэдна ў следчым ізалятары, на месцы яе зняволення.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».