19 жнiўня 2022, Пятніца, 17:51
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Чарнігаўшчыны расказаў, як выбраўся з магілы пасля расстрэлу акупантамі

3
Жыхар Чарнігаўшчыны расказаў, як выбраўся з магілы пасля расстрэлу акупантамі
МІКАЛАЙ КУЛІЧЭНКА

Украінец фактычна вярнуўся назад з таго свету.

Жыхар Чарнігаўшчыны Мікалай Кулічэнка даслоўна паўстаў з магілы. Падчас акупацыі рэгіёна расейцы западозрылі мужчыну з двума братамі ў партызанстве. Іх катавалі і расстралялі, аднак Мікалаю цудам удалося выжыць.

Сваю гісторыю жыхар Чарнігаўскай вобласці падрабязна расказаў журналістам ТСН у свежым сюжэце.

Гісторыя «ўваскрашэння» 33-гадовага мужчыны пачалася ў вёсцы Доўжыку — за 40 кіламетраў ад неглыбокай магілы, дзе акупанты расстралялі яго разам з братамі. Населены пункт акупавалі адразу пасля пачатку вайны, бо да граніцы з Рэспублікай Беларусь тут зусім блізка. Тэхніка рухалася бесперапынна, і адну з калон падарвалі ўкраінскія абаронцы. Пасля гэтага рашысты пачалі шукаць партызан сярод мясцовага насельніцтва.

«У кожны дом заходзілі, раздзявалі, клалі галавой у падлогу. І дзяцей таксама - пагражалі. Што тут было, гэта страшна», - паведаміў Мікалай.

Адзін з братоў Кулічэнкаў служыў у АТА. Рашысты даведаліся пра вайсковую службу Яўгена і забралі ўсіх трох мужчын на допыт у штаб. Яго акупанты размясцілі ў вёсцы Вішнёвае на пілараме. Сюды і звазілі палонных украінцаў - як вайсковых, так і цывільных.

Са слоў Мікалая, рашысты прыстаўлялі нож да горла, білі прыкладам у жывот, засоўвалі рулю аўтамата ў рот. На допытах асаблівай жорсткасцю адрозніваўся кадыравец па мянушцы «Чыкаціла». Ён сярод расейцаў быў галоўным катам.

«Калі не будзеш казаць, будзеш у мяне 82-м на рахунку», - сказаў кадыравец Мікалаю.

Братоў Кулічэнкаў катавалі тры дні, а потым вывезлі ў пасадку каля дарогі і расстралялі. Да таго, як расейцы адкрылі агонь, Мікалай крутнуў галавой. Менавіта таму куля прайшла скрозь шчаку мужчыны, але ён прыкінуўся мёртвым. Выжылага брата скінулі ў яму першым, а зверху прывалілі двума целамі родных і пачалі закопваць.

Мікалай згрупаваўся і дыхаў пад сябе. Ён правёў у магіле некалькі хвілін, якія запомніў назаўжды. Каб выбрацца, мужчына адштурхоўваўся рукамі і каленямі. У выніку ён змог скінуць цела брата Дзмітрыя набок і вылезці на волю. Далей Мікалай развязаў вяроўкі і адправіўся параненым дадому. Дзень ён хадзіў па палях, абыходзячы варожыя блокпосты, але ўсё ж дабраўся ў роднае сяло.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».