19 жнiўня 2022, Пятніца, 17:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць экс-кіраўніцы МЗС Аўстрыі, якая танчыла з Пуціным, увядуць санкцыі?

7
Супраць экс-кіраўніцы МЗС Аўстрыі, якая танчыла з Пуціным, увядуць санкцыі?

Дэпутаты Еўрапарламента плануюць прыняць адпаведную рэзалюцыю ў чацвер.

Дэпутаты Еўрапарламента хочуць заклікаць 27 краін-чальцоў ЕЗ уключыць у санкцыйны спіс былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра і былую кіраўніцу МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль.

Як паведамляе "Европейская правда", пра гэта піша нямецкае выданне Welt са спасылкай на праект рэзалюцыі.

У дакуменце гаворыцца, што пасля адстаўкі шэрагу заходніх палітыкаў з пасад у расейскіх карпарацыях еўрадэпутаты «настойліва патрабуюць, каб іншыя, як Карын Кнайсль і Герхард Шродэр, зрабілі тое ж самае».

Кнайсль з мінулага года ўваходзіць у наглядальную раду расейскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі «Раснафта». Шродэр там старшыня назіральнай рады. Кнайсль таксама вядомая тым, што на сваім вяселлі яна танчыла з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

«Праект з'яўляецца рэальным сігналам з Еўропы. Былыя канцлеры павінны прадаўжаць думаць аб дабрабыце сваёй дзяржавы пасля свайго тэрміну», - сказаў дэпутат Еўрапейскай народнай партыі Стэфан Бергер.

У выпадку, калі Шродэр і Кнайсль застануцца на сваіх пасадах, еўрадэпутаты заклікаюць Раду ЕЗ «пашырыць спіс пацярпелых ад санкцый ЕЗ людзей, уключыўшы ў яго чальцоў праўлення буйных расейскіх кампаній і палітыкаў, якія прадаўжаюць атрымліваць расейскія сродкі».

Шродэр і Кнайсль пакуль адмовіліся пакінуць свае пасады.

Пасля доўгіх дэбатаў еўрадэпутаты ад хрысціянскіх дэмакратаў і кансерватараў (EPP), сацыял-дэмакратаў і сацыялістаў (S&D), лібералаў і зялёных узгаднілі праект.

Рэзалюцыю плануецца прыняць на пленарнай сесіі ў чацвер. Потым праект павінны зацвердзіць прадстаўнікі 27 краін-чальцоў. Зрабіць гэта можна на сустрэчы ў пятніцу.

Нагадаем, урад Нямеччыны наважыў закрыць офіс Шродэра, які фінансуецца дзяржавай.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».