24 красавiка 2024, Серада, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Дэфолт Расеі зноў актуальны дзякуючы планам ЗША

Bloomberg: Дэфолт Расеі зноў актуальны дзякуючы планам ЗША

Расея часткова знясіліла валютныя рэзервы, якія выкарыстоўвае для вайны супраць Украіны.

ЗША плануюць заблакаваць магчымасць Расеі зрабіць выплату па аблігацыях амерыканскім інвестарам. Гэта, хутчэй за ўсё, прывядзе Расею да першага больш за стагоддзе, суверэннага дэфолту ў замежнай валюце, піша 24 канал са спасылкай на Bloomberg.

На наступным тыдні, 25 траўня, заканчваецца тэрмін часовага вызвалення ад санкцый, які дазваляў Расеі выплачваць свае пазыкі ў далярах.

Расея не зможа плаціць пазыкі

Паводле інфармацыі Bloomberg, Управа кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША не будзе падаўжаць гэты дазвол. Таму пасля 25 траўня Расея не зможа расплаціцца з пазыкамі праз санкцыі.

«Гэта цікава. Расея будзе завінавачанай, якая, здавалася б, адчайна хоча здзейсніць выплаты, але ёй не дазволена гэта рабіць», – сказаў Мэцью Фогель з FIM Partners.

Нагадаем, што вядучыя рэйтынгавыя агенцтвы свету прагназавалі Расеі дэфолт яшчэ 4 траўня. Але ў апошні дзень краіна-агрэсар усё ж змагла ажыццявіць выплаты інвестарам, бо ЗША дазволілі гэта зрабіць. Насамрэч, такі крок меў свае плюсы - Расея часткова знясіліла валютныя рэзервы, якія выкарыстоўвае для вайны супраць Украіны.

Калі чакаць дэфолту

Наступныя выплаты што да пазык Расея павінна ажыццявіць 27 траўня па замежных аблігацыях з тэрмінамі ў 2026 і 2036 гадах. Агульная сума эквівалентная амаль 500 мільёнам даляраў:

• Аблігацыі 2027 намінаваныя ў далярах, але можна ажыццяўляць выплаты ў еўрах, швайцарскіх франках або фунтах стэрлінгаў;

• Аблігацыі 2036 намінаваныя ў еўрах, але там таксама прадугледжаная аплата ў рублях.

Калі дзякуючы таму, што аблігацыі прадугледжваюць аплату ў іншых валютах, Расея расплаціцца з пазыкамі, то давядзецца чакаць наступнай даты. Выключна далярамі Расея павінна выплачваць пазыкі 24 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках