19 красавiка 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародная федэрацыя баскетбола адхіліла беларускія каманды ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі

1
Міжнародная федэрацыя баскетбола адхіліла беларускія каманды ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі

Якія турніры прапусцяць нацыянальныя каманды Беларусі і Расеі.

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) прыняла пастанову аб выключэнні беларускіх і расейскіх каманд са сваіх спаборніцтваў. Адпаведная заява апублікаваная на сайце арганізацыі, піша tribuna.com.

Такім чынам, нацыянальныя каманды Беларусі і Расеі выключаныя з наступных турніраў:

• Адборачныя матчы чэмпіянату свету ў баскетболе FIBA 2023 (нацыянальная каманда Беларусі знятая з гульняў у групе В, а ўсе вынікі будуць ануляваныя)

• Чэмпіянат свету ў баскетболе сярод жанчын FIBA U17 2022

• Чэмпіянат свету ў баскетболе сярод жанчын FIBA 2022

Ліга нацый FIBA 3х3 U23 2022

• Кубак Еўропы FIBA 3х3 (адборачныя матчы) 2022 (нацыянальная каманда Беларусі знятая з кваліфікацыі і не будзе замененая іншай камандай)

• Адборачныя матчы Кубка Еўропы FIBA 3х3 U17 2022 (Нацыянальная каманда знятая з кваліфікацыі і не будзе замененая іншай нацыянальнай камандай)

• Чэмпіянат свету FIBA 3x3 U18 2022 (Абедзве каманды Беларусі знятыя з розыгрышу турніру, мужчынскую нацыянальную каманду зможа замяніць Літва, а жаночую - Бельгія).

• Чэмпіянат свету FIBA 3x3 2022

Таксама каманды, якія прадстаўляюць расейскія ці беларускія клубы ці гарады, а таксама расейскія і беларускія гульцы не дапускаюцца да рэгістрацыі і ўдзелу ў турнірах FIBA 3x3 Pro Circuit, сярод якіх сусветны тур, чэленджары і жаночая серыя FIBA 3х3. Акрамя таго, аніводныя спаборніцтвы пад эгідай ФІБА не будуць праведзеныя ў Расеі ці Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках