18 красавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскую лякарню прымусілі выдаткаваць на дзяржпрапаганду $12000

8
Барысаўскую лякарню прымусілі выдаткаваць на дзяржпрапаганду $12000

У прымусовай падпісцы няма ніводнага медыцынскага выдання.

29 699,70 рублёў з бюджэтных сродкаў запытвае на свае патрэбы Барысаўская цэнтральная раённая лякарня. На жаль, сродкі пойдуць не на лячэнне пацыентаў, не на набыццё новага абсталявання або неабходных лекаў. І нават не на заробак, прэміяльныя ды іншыя метады стымулявання працы саміх медыцынскіх работнікаў, піша сайт ex-press.by.

Немалая сума будзе выдаткаваная на «закупку паслуг у вырабе паліграфічнай прадукцыі на другое паўгоддзе 2022». Недасведчаны чытач можа, не разабраўшыся, падумаць, што Барысаўская ЦРБ набыла паліграфічнае абсталяванне і збіраецца на ім вырабляць друкаваную прадукцыю. Але не, у завуаляванай форме размова ідзе ўсяго толькі аб падпісцы 12-ці структурных падраздзяленняў ЦРБ на друкаваныя выданні на другое паўгоддзе 2022 года.

Вядома, усякая паважаная ўстанова - усё адно якой скіраванасці - проста абавязаная падвышаць узровень кваліфікацыі сваіх працаўнікоў, клапаціцца аб узроўні іх кампетэнцыі і ўсяляк спрыяць іх прафесійнаму росту. Адзін са спосабаў дасягнення гэтых задач – атрыманне інфармацыі аб навуковых дасягненнях, распрацоўках, перадавым досведзе, назапашаных ведах праз падпіску на адпаведныя прафесійныя выданні.

Таму можна было б выказаць здагадку, што амаль 30 тысяч дзяржаўных грошай Барысаўская ЦРБ патраціць не дарма, а з толкам і карысцю як для саміх медыцынскіх работнікаў, так і для пацыентаў. Аднак і тут асечка: сярод запытанай да падпіскі літаратуры няма ніводнага медыцынскага выдання. У той жа час ёсць газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Сельская газета», «Знамя юности», «Мінская праўда», «7 дзён», «Адзінства». Усе газеты маюць грамадска-палітычную накіраванасць і ніякім чынам не тычацца спецыфікі дзейнасці ў галіне аховы здароўя.

Можа, у Беларусі няма прафесійных медыцынскіх часопісаў і газет? Не ж, іх шмат. Напрыклад, у спіс перыядычных выданняў, якія выпісваюцца ДУ «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка», у 1-м паўгоддзі 2022 года ўключаная 161 назва часопісаў і газет медыцынскага характару. Але ніводнаму з іх не знайшлося месца ў заяўцы ЦРБ на падпіску.

Барысаўскія медыцынскія работнікі да канца гэтага года атрымаюць 6681 СБ. Беларусь сегодня», 3013 «Рэспублiка», 1590 «Мiнская праўда», 780 «Адзiнства» i iншыя газеты, з якiх даведваюцца нiчога ў галiне свайго прафесiйнага майстэрства. Затое будуць у курсе «правільнай» лініі дзяржаўнай палітыкі і ведаць «правільныя» навіны з жыцця грамадства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках