18 красавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міколу Аўтуховіча выдалілі з залы суда да канца разгляду

8
Міколу Аўтуховіча выдалілі з залы суда да канца разгляду
МІКОЛА АЎТУХОВІЧ

Нібыта за парушэнне парадку ў судовым паседжанні.

Галоўнага фігуранта сфабрыкаванай крымінальнай справы ў дачыненні да "групы Міколы Аўтуховіча" выдалілі з залы суда да канца разгляду, паведамляюць лукашысцкія прапагандысты з АТН у сваім Telegram-канале.

"За парушэнне парадку ў судовым паседжанні суд вызначыў выдаліць Аўтуховіча з залы паседжання да канца разгляду", – піша АТН.

Паводле яго сцвярджэння, галоўны фігурант справы "неаднаразова перабіваў суддзю і выказваў непавагу да суда".

Акрамя таго, як паведамляе шэраг СМІ, з залы суда выдалены таксама яшчэ адзін фігурант справы – Уладзімір Гундар.

Як паведамлялася, 18 траўня ў турме №1 Гародні пачаўся судовы разгляд паводле крымінальнай справы ў дачыненні да так званай групы Міколы Аўтуховіча.

Агулам паводле справы праходзяць 12 чалавек. Аўтуховічу інкрымінаваныя некалькі артыкулаў КК, у тым ліку замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і здрада дзяржаве.

Аўтуховіч і яшчэ некалькі чалавек былі затрыманыя ў снежні 2020. Іх абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску і падрыў аўтамабіля ў Гародні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках