25 красавiка 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі абяцаюць Фінляндыі «нечаканку» ад расейскіх вайскоўцаў за ўступленне ў NATO

53
У Расеі абяцаюць Фінляндыі «нечаканку» ад расейскіх вайскоўцаў за ўступленне ў NATO

Прадстаўніца МЗС РФ істэрычна адрэагавала на пастанову Фінляндыі.

Адыёзная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў Расеі Марыя Захарава істэрычна адрэагавала на пастанову Фінляндыі ўступіць у NATO. Яна заявіла, што за такую пастанову краіну чакае "нечаканка" ад расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта піша прапагандысцкае РІА Навіны.

"Гэта будзе нечаканка. Гэта да нашай абароннай установы. Безумоўна, пастанова адпаведная будзе прымацца, беручы да ўвагі ўвесь комплекс чыннікаў, і асаблівасці таго, як будзе развівацца сяброўства Фінляндыі ў NATO. Зыходзячы з гэтых усіх параметраў будзе прымацца пастанова, але ў першую чаргу, вядома, яна за вайскоўцамі", – заявіла Захарава на брыфінгу.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках