25 красавiка 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на стан вечару 18 траўня

4
Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на стан вечару 18 траўня

Захоўваецца пагроза ракетна-бомбавых удараў з тэрыторыі Беларусі.

Аператыўная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ датычна расейскага ўварвання на стан вечару 18.05.2022.

"Вораг прадаўжае наступальныя дзеянні ва Усходняй аперацыйнай зоне. Робіць агнявы ўплыў уздоўж усёй лініі сутыкнення і ў глыбіні абароны нашых войскаў у Данецкім аперацыйным раёне і на Славянскім напрамку, ужывае захады для ўзмацнення наступальнай групоўкі.

На Валынскім і Палескім кірунках пэўныя падраздзяленні ўзброеных сілаў краіны прадаўжаюць выконваць задачы прыкрыцця ўкраінска-беларускай мяжы. Ва Узброеных сілах Беларусі да 21 траўня ідзе другі этап праверкі баявой гатоўнасці. Адпрацоўваюцца пытанні фарсіравання водных перашкодаў і праверкі вартавых сілаў і сродкаў супрацьпаветранай абароны. Захоўваецца пагроза ракетна-бомбавых удараў з тэрыторыі Беларусі.

На Сіверскім напрамку падраздзяленні ворага абстралялі з артылерыі і мінамётаў населеныя пункты Янжулаўка і Прагрэс Чарнігаўскай і Сумскай абласцей адпаведна.

Вораг прадаўжае абсталяванне дадатковых агнявых пазіцый і ахоўных збудаванняў у памежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей. Вораг праводзіў паветраную выведку з выкарыстаннем БПЛА з мэтай выяўлення падраздзяленняў нашых войскаў, пазіцый артылерыі і маршрутаў вылучэння.

Паводле наяўнай інфармацыі, падраздзяленні Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі, дыслакаваныя ў памежных раёнах Курскай вобласці, ажыццяўляюць папаўненне запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў і боепрыпасаў.

На Слабажанскім напрамку, у памежных раёнах Белгарадскай і Варонежскай абласцей, акупанты прадаўжаюць падтрымліваць у гатоўнасці да выкарыстання падраздзяленні са складу 32-й дывізіі супрацьпаветранай абароны 6-й арміі Ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Ваенна-касмічных сілаў Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі.

На Харкаўскім кірунку асноўныя намаганні вораг засяроджваў на ўтрыманні занятых рубяжоў і агнявой паразе падраздзяленняў нашых войскаў. Вораг спрабаваў праводзіць контратакі з мэтай аднаўлення страчаных пазіцыяў.

Паводле вынікаў наступу нашых войскаў вызвалены населены пункт Дземянціеўка. Вораг вядзе наступ у раёне населенага пункта Цярнова, баявыя дзеянні прадаўжаюцца.

На Славянскім напрамку акупанты, пры падтрымцы артылерыі, вялі баявыя дзеянні ў раёне Доўганькага, поспеху не мелі, панеслі страты. Вораг павысіў інтэнсіўнасць вядзення паветранай выведкі з выкарыстаннем БПЛА.

На Данецкім напрамку праціўнік абстрэльваў пазіцыі падраздзяленняў нашых войскаў уздоўж лініі сутыкнення з усяго спектра ўзбраення, уключаючы авіяцыю.

На Ліманскім напрамку акупанты маюць намер замацавацца на раней занятых рубяжах. Вораг выкарыстаў авіяцыю для нанясення ўдараў па цывільных аб'ектах у раёнах населеных пунктаў Ташкоўка, Залатое, Аўдзееўка, Уладзіміраўка і Вадзяное.

На Паўночнаданецкім напрамку вораг здзейсніў штурмавыя дзеянні ў раёне населенага пункта Ніжняе, беспаспяхова.

На Бахмуцкім кірунку вораг вядзе наступальныя дзеянні, спрабуе палепшыць тактычнае становішча. Вёў штурмавыя дзеянні ў раёне населенага пункта Кацярынаўка, поспеху не мае.

На Аўдзееўскім напрамку вораг вёў наступальныя дзеянні ў раёне населенага пункта Навасёлаўка, панёс страты, адступіў. Штурмавыя дзеянні расейскіх акупантаў паблізу ад населеных пунктаў Новабахмутаўка і Вясёлае былі беспаспяховымі.

На Курахаўскім кірунку вораг вёў наступ у раёне населенага пункта Пабеда, беспаспяхова.

На Навапаўлаўскім і Запарожскім напрамках акупанты актыўных баявых дзеянняў не праводзілі, праводзілі артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы аб'ектаў інфраструктуры і жылых дамоў у раёнах населеных пунктаў Новаандрэеўка, Каменскае, Арэхаў, Альгоўскае і Палтаўка.

На Паўднёвабужскім кірунку вораг абстрэльваў населеныя пункты Лупарава, Пасад-Пакроўскае, Высунск, Асакораўка і Новаваранцоўка. Вораг прадаўжаў захады для інжынернага абсталявання пазіцый. Для карэктавання агню артылерыі выкарыстоўваў БПЛА "Арлан-10".

На Бесарабскім кірунку істотныя змены не зафіксаваныя.

Паводле наяўнай інфармацыі, на часова захопленай тэрыторыі Луганскай вобласці 16–17 траўня прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту чальцоў сем'яў асобаў, прымусова мабілізаваных у шэрагі расейскіх акупацыйных войскаў. Пратэсты адзначаныя ў Луганску і Ровеньках. Асноўнае патрабаванне – вяртанне мабілізаваных дадому", – гаворыцца ў зводцы Генштаба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках