20 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санду заклікала РФ вывесці свае войскі з Прыднястроўя

16
Санду заклікала РФ вывесці свае войскі з Прыднястроўя
МАЯ САНДУ
ФОТА: EPA

Прысутнасць яе вайскоўцаў парушае нейтралітэт Малдовы.

Расея павінна вывесці свае войскі з тэрыторыі Прыднястроўя, бо прысутнасць яе вайскоўцаў парушае нейтралітэт Малдовы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнткі Малдовы Маі Санду падчас выступу ў Еўрапейскім парламенце.

"Сёння няма неўнікнёнай пагрозы ўблытвання Малдовы ў вайну, мы – нейтральная краіна, але для гэтага мы заклікаем да вываду расейскіх вайскоўцаў з тэрыторыі Прыднястроўя, таму што іх прысутнасць парушае наш нейтралітэт", – заявіла Санду.

Яна таксама падкрэсліла, што палітычнае кіраўніцтва краіны спрабуе знайсці мірнае развязанне прыднястроўскага канфлікту, якое будзе браць да ўвагі суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Малдовы.

"Мы не хочам дэстабілізацыі, у нас ёсць бачанне мірнай рэінтэграцыі краіны", – адзначыла прэзідэнтка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках